Заява аб пачатку экспертнай місіі па назіранні за выбарамі ў Беларусі 25 лютага 2024 года
Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абвяшчае пра пачатак працы экспертнай місіі па назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання, што пройдуць у Беларусі 25 лютага 2024 года.
Былую палітзняволеную Ірыну Паляніну асудзілі на 7 сутак за «распаўсюд экстрэмізму»
17 лістапада суд Пастаўскага раёна прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП : у яе сацыяльных сетках міліцыянты знайшлі рэпосты з некалькіх інфармацыйных рэсурсаў, прызнаных МУС экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй. За некалькі дзён да таго, 13 лістапада, Ірыне Палянінай быў працягнуты прэвентыўны нагляд яшчэ на два гады – пасля першага году па вызваленні з калоніі.
Вярхоўны суд зменшыў тэрмін журналісту-фрылансеру Вячаславу Лазараву, а яго жонка Таццяна Пыцько будзе вызвалена з адтэрміноўкай пакарання
21 і 22 лістапада калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суду разбірала апеляцыйную скаргу сужонцаў, асуджаных 25 верасня Віцебскім абласным судом за сувязь з тэлеканалам «Белсат», прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем. Вынік нечаканы: суддзя Юрый Руткоўскі перакваліфкаваў склад злачынства і зменшыў пакаранне Вячаславу Лазараву. Яго жонка Таццяна Пыцько будзе вызвалена з-пад варты: у дачыненні да яе Вярхоўны суд пастанавіў даць адтэрміноўку, што да выканання пакарання.
Жыхары Віцебска просяць чыноўнікаў абсталяваць месцы для бяспечнага катання з горак
Праз петыцыю №5711 на інфармацыйнай платформе “Зручны горад” гарадскія актывісты збіраюць подпісы для звароту да ўладаў з прапановай абсталяваць у Віцебску некалькі месцаў для зімовага катання, якія б адпавядалі патрабаванням бяспечнага спуску з горак. Петыцыю пакуль падпісалі два дзясяткі гараджан, але збор подпісаў працягваецца.
За "экстрэмізм" у сацыяльных сетках улады арыштавалі жыхара Глыбокага
Суддзя суда Глыбоцкага раёна Андрэй Тарасевіч 8 лістапада за распаўсюд у сацыяльнай сетцы публікацый «экстрэмісцкай» скіраванасці пастанавіў арыштаваць на 10 сутак Зміцера Бажкова.
Найбольшая колькасць вакансій на Верхнядзвіншчыне ў сельскай і лясной гаспадарках
Пра вакансіі на рынку працы раёна, запатрабаваных прафесіях і магчымасцях працаўладкавання расказала ў інтэрв'ю мясцовай раёнцы «Дзвінская праўда» намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Верхнядзвінскага райвыканкама Таццяна Маскалёва.
Грамадзянка Латвіі набыла нерухомасць на Браслаўшчыне. Але трымае гэта ў таямніцы, бо «баіцца пераследу»
Пра нетыповы выпадак распавяла газета «Витьбичи»: грамадзянка Латвіі праз аўкцыён набыла ў трох вёсках Браслаўскага раёну будынкі школы і дзіцячага садка. У адной з вёсак яна плануе жыць з сям“ёй, у іншых – наладзіць вытворчасць. Але нават карэспандэнту дзяржаўнай газеты яна не распавяла падрабянасцяў, бо «апасаецца пераследу». З якога боку – не ўдакладняецца, але карэспандэнт асобна падкрэслівае, што пакінуць Латвію сям“я вырашыла «праз стаўленне да рускамоўнух грамадзянаў, спіраль нянавісці да якіх раскручваецца палітычнай вярхушкай краіны».
Да 40 гадоў павялічаны ўзроставай цэнз і да 20 гадоў - цэнз аселасці
Бібліятэкары Шаркаўшчыны расказвалі школьнікам 10-11 класаў аб новаўвядзеннях у Выбарчы кодэкс Беларусі.
У Глыбокім за "распаўсюджванне экстрэмізму" прыцягнулі начальніка гаспадарчага аддзела кадастравага агенцтва
Як стала вядома, 30 кастрычніка суддзя Глыбоцкага суда Аляксандр Аляксеенка пакараў 10 суткамі глыбачаніна Сяргея Троцкага, начальніка гаспадарчага аддзела Глыбоцкага філіяла РУП “Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры” паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапаганду такой дзейнасці).
У Віцебскім раёне ініцыявалі дабрачынную акцыю для набыцця спецыяльных сродкаў рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў
Акцыя называецца «Шар дабра», яе сутнасць у тым, што напярэдадні Калядаў і Новага года наведнікі цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сваімі рукамі зробяць навагоднія цацкі (шары) у стылістыцы роднага краю, а потым іх вырабы прададуць з аукцыёна. Гэтую ініцыятыву падтрымалі больш за 70 устаноў сацыяльнага абслугоўвання з Беларусі і Расіі, паведамляе газета «Витьбичи».