Пакаралі мужчыну за тое, што ён на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках “Аднакласнікі” размясціў “экстрэмісцкі матэрыял”, які ўлады праз Барысаўскі суд уключылі ў так званы спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. А таксама прадукцыю Youtube-канала, якую ўжо суд Мінскага раёна прызнаў “экстрэмісцкай”.
У судзе Троцкі прызнаў сваю віну часткова, але ўсё адно суддзя Глыбоцкага суда пакараў яго 10 суткамі арышту. Мабільны тэлефон не быў канфіскаваны, яго вярнулі ўладальніку. Але пасады начальніка гаспадарчага аддзела Глыбоцкага філіяла РУП “Віцебскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры” малады чалавек быў пазбаўлены.
Зоя Раманава