У судовым паседжанні Зміцер прызнаўся ў зробленым правапарушэнні і прызнаў сваё да яго дачыненне і віну. З яго слоў стала вядома, што ён быў зарэгістраваны ў сацыяльнай сетцы «Facebook» знаходзілася ў адкрытым доступе інфармацыйная прадукцыя інтэрнэт-рэсурсаў «БелСат» і «Радыё Свабода». Ён растлумачыў суду, што не ведаў, што гэтыя рэсурсы ўлады ўнеслі ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Грунтуючыся на прызнаннях «правапарушальніка» і кіруючыся ч.2 арт.19.11 КаАП суддзя Тарасевіч пакараў Бажкова арыштам на тэрмін у дзесяць сутак і канфіскаваў у даход дзяржавы ягоны тэлефон.
Любоў Купрыянава