Паводле азначэння Вярхоўнага суду, Лазараў і Пыцько асуджаны паводле часткі 3 артыкула 361-1 КК РБ (раней іх звінавацілі паводле ч. 2 і ч.1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса - Спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці і ч. 1 арт. 361-4 КК РБ -- стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім). Згодна з выракам калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суду, Вячаслаў Лазараў мае адбыць 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму ( раней суд першай інстанцыі асудзіў яго да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму). Таццяна Пыцько пакараная трыма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, але цяпер – з адтэрміноўкай пакарання на тры гады. Яе вызваляць з-вад варты, як толькі адміністрацыя віцебскага СІЗА атрымае дакументы з Вярхоўнага суду.
Таццяна Пыцько знаходзіцца з СІЗА з 6-га чэрвеня, Вячаслаў Лазараў – з 9 лютага. У іх па месцы былі праведзены ператрусы, следчыя забралі ўсю аргтэхніку сямейнай пары. Вячаслава звінавацілі за здымкі за відэаматэрыялаў, паказаных на тэлеканале «Белсат», Таццяну -- за тое, што дапамагала мужу падчас здымак. Судовыя працэсы і ў абласным, і ў Вярхоўным судзе праходзілі ў закрытым рэжыме.
На момант затрымання Таццяна Пыцько была ў дэкрэце – даглядала іх агульную з Вячаславам дачку, якой тады было 1 год і 1 месяц. Дзяўчынку забрала сацыяльная служба: спачатку яе змясцілі ў дзіцячую абласную лякарню, потым дзіця змаглі забраць пад апеку сваякі Таццяны. Старэйшых сына і дачку Таццяны ад першага шлюбу ўвесь гэты час даглядаў іх родны бацька.
Ларыса Вяршыніна