Ваенны камісар Глыбокага кажа, што ядзерныя вучэнні маюць міралюбівы і абарончы характар
Беларусь і Расія праводзяць другія вучэнні з нестратэгічнымі ядзернымі сіламі. Пра іх нават на сваіх сайтах пішуць мясцовыя раёнкі Віцебшчыны. І калі некаторыя падаюць матэрыял у агульным плане адпаведна з дзяржаўным прэс-рэлізам, то сайт глыбоцкай раёнкі “Веснік Глыбоччыны” ўзяў на гэты конт каментар у ваеннага камісара Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Сяргея Краснадубскага.
Гарадскія актывісты просяць улады выправіць дэфекты дарогі на адной з вуліц Віцебску
Для гэтага яны на інфармацыйным рэсурсе "Зручны горад" запусцілі на збор подпісаў петыцыю №5868, у якой звяртаюцца ў пракуратуру Віцебска ацаніць ступень парушэння дзейнага заканадаўства з боку службовых асоб.
Улады прымусова ліквідавалі спартовую арганізацыю
Суддзя Віцебскага абласнога суда Віктар Быстроў 19 чэрвеня пастанавіў ліквідаваць Беларускае грамадскае аб'яднанне традыцыйных адзінаборстваў "Айкібуда". Чыноўнікі з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сталі ініцыятарамі закрыцця гэтага спартовага грамадскага аб'яднання.
На Лепельшчыне ўлады абмяркоўвалі «экстрэмізм». Але людзей больш хвалюе басейн і святы
Намеснік пракурора Лепельскага раёна Аляксандр Філімонаў паведаміў, што «экстрэмізм» сёння ўсё больш грозна заяўляе пра сабе, парушаючы найважнейшыя правы чалавека: на жыццё, свабоду, бяспеку. І пасля агучыў пакаранне, якое чакае лепяльчан за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Экстрэмісцкай інармацыйнай прадукцяй прызнаны інтэрнэт-рэсурсы orsha.eu
Гэта вынікае з абноўленага 20 чэрвеня «Рэспубліканскага спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў», які складае Міністэрства інфармацыі. Партал orsha.eu – незалежнае сеткавае выданне аршанскага рэгіёну. У 2021 годзе Мінінфармацыі на патрабаванне пракуратуры абмежавала доступ да сайта. Заснавальнік і рэдактар выдання Ігар Казмярчак быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля таго, як супраць яго распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса па абвінавачанні ў знявазе Аляксандра Лукашэнкі. Зараз ягоная маёмасць у Оршы арыштаваная, а сам Казмярчак абвешчаны ў вышук на тэрыторыі Беларусі і Расіі.
З'явілася петыцыя за наданне Васілю Быкаву звання "Герой Беларусі"
Пазнаёміцца са зместам петыцыі і падпісаць яе на знак падтрымкі можна на сайце e-petitions.by. Складальнікі звароту пералічваюць заслугі знакамітага пісьменніка, якому ўчора споўнілася 100 год. І падкрэсліваюць, што гэты чалавек - выбітная асоба ў гісторыі Беларусі. А таму цалкам зуслугоўвае высокага звання, якое надаецца "за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам" . Подпіс пад петыцыяй можна паставіць да 8 ліпеня.
Ад пачатку гэтага года суд Першамайскага раёна Віцебска асудзіў 5 хлопцаў за ўхіленне ад службы ў войску
Пра адзін з апошніх выпадкаў паведаміў Тэлеграм-канал гарадской газеты «Витьбичи». Але распавёўшы пра крымінальную справу супраць 22-гадовага Кірыла Кандрацьева журналісты дзяржаўнага СМІ чамусьці недакладна ўказалі прысуд, а таксама не распавялі пра матывы асуджанага.
Ля новабудоўлі ў Браславе назапасіліся горы смецця, якія не вывозяцца
Непрывабная карціна часта ўзнікае ў двары новабудоўлі па вуліцы Кастрычніка, 28 турыстычнага горада Браслава. Тут на кантэйнернай пляцоўцы назапашваюцца вялікія горы смецця, а яго не вывозяць. Бо, як пі ша сайт braslav-star.by, праезд да гэтага дома яшчэ не дабудаваны.
Пазбаўленне волі ва ўмовах строгага рэжыму і вялізны штраф атрымаў былы вязень “Віцьбы-3”
У Гомельскім абласным судзе 17 чэрвеня завяршыўся завочны суд над былым палітвязням, юрыстам і праваабаронцам Леанідам Судаленкам. Суд прызнаў праваабаронцу вінаватым і прызначыў яму на падставе ч.1 і ч.2 арт. 361-4 КК пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму са штрафам у памеры 26 тыс. рублёў. Справу разглядаў суддзя Анатоль Сотнікаў.
Затрыманні і суды на Лепельшчыне
Як стала вядома нядаўна, сілавікі затрымалі ўраджэнца Лепеля Дзяніса Кузьміча, які па версіі сілавікоў "заклікаў людзей" на пратэсты. Видэаролік з ім быў апублікаваны ў праўладным тэлеграм-канале "Кніга ДУ "БАЗА"". Мужчына прапісаны ў Лепелі, але працаваў ужо некаторы час у Менску.