Субота, 22 Чэрвень 2024

Улады прымусова ліквідавалі спартовую арганізацыю

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Суддзя Віцебскага абласнога суда Віктар Быстроў 19 чэрвеня пастанавіў ліквідаваць Беларускае грамадскае аб'яднанне традыцыйных адзінаборстваў "Айкібуда". Чыноўнікі з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сталі ініцыятарамі закрыцця гэтага спартовага грамадскага аб'яднання.

ГА "Айкібуда" 23 гады паспяхова развівала ў краіне традыцыі баявых мастацтваў Японіі, якія спалучалі ў сабе ўсходні падыход да ўдасканалення асобы праз баявыя практыкі і заходні прагматызм эфектыўнай самаабароны.

Штогод больш за 200 спартсменаў, членаў аб'яднання, бралі ўдзел або арганізоўвалі і праводзілі спаборніцтвы па традыцыйных адзінаборствах, як у краіне, так і за яе межамі.  У сакавіку бягучага года ў Віцебску быў праведзены Першы Беларускі Айкідафорум.

Арганізацыя мела ўстояныя і доўгачасовыя міжнародныя сувязі. Падзяліцца вопытам і набыць навыкі беларускія айкібудаісты выязджалі ў Расійскую Федэрацыю, Турцыю і іншыя краіны свету.

Сяргей Чуйкоў