Пятніца, 21 Чэрвень 2024

З'явілася петыцыя за наданне Васілю Быкаву звання "Герой Беларусі"

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Пазнаёміцца са зместам петыцыі і падпісаць яе на знак падтрымкі можна на сайце e-petitions.by.  Складальнікі звароту пералічваюць заслугі знакамітага пісьменніка, якому ўчора споўнілася 100 год.  І падкрэсліваюць, што гэты чалавек - выбітная асоба ў гісторыі Беларусі. А таму цалкам зуслугоўвае высокага звання, якое надаецца "за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам" . Подпіс пад петыцыяй можна паставіць да 8 ліпеня.

Нягледзячы на вялікі ўнёсак Васіля Быкава ў беларускую культуру, яго памяць у Беларусі ўшанавана далёка не ў поўнай меры. І нават тое, што ягоныя творы пра Вялікую Айчынную вайну набылі сусветнае гучанне, дзяржаўныя ідэолагі лічаць за лепшае не згадваць. Бо пры жыцці пісьменнік адкрыта праяўляў нязгоду з палітыкай дзейных уладаў, якія знішчалі беларушчыну і ішлі насупраць волоі простых людзей.

«За свое творчество Василь Владимирович был удостоен самых высоких государственных премий: Лауреат Государственной премии СССР (1974), Народный писатель Беларуси (1980), Герой Социалистического Труда (1984), Лауреат Ленинской премии (1986), гаворыцца ў петыцыі. -- В Законе «О государственных наградах Республики Беларусь» указано, что представление к присвоению звания "Герой Беларуси" может осуществляться по инициативе министерств». Таму петыцыя  будзе накіравана ў Міністэрства культуры РБ.

Зрэшты, гэтае міністэрства не падтрымала і ранейшыя ініцыятывы, звазаныя з ушанаваннем памяці знакамітага ўраджэнца Віцебшчыны. Прыкладам, наконт усталявання помніка Васілю Быкаву або да надання ягонага імя адной з вуліц абласнога цэнтра. Не знайшла водгуку ў чыноўнікаў і прапанова перайменаваць віцебскую бібліятэку імя Леніна ці іншую бібліятэку, надаўшы ёй імя Васіля Быкава.

Ягор Строеў