Нядзеля, 23 Чэрвень 2024

Гарадскія актывісты просяць улады выправіць дэфекты дарогі на адной з вуліц Віцебску

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Для гэтага яны на інфармацыйным рэсурсе "Зручны горад" запусцілі на збор подпісаў петыцыю №5868, у якой звяртаюцца ў пракуратуру Віцебска ацаніць ступень парушэння дзейнага заканадаўства з боку службовых асоб.

У звароце паведамляецца пра тое, што дарожнае пакрыццё ў Віцебску ў канцы вуліцы 39-й Арміі (ад скрыжавання з 2-м Кастрычніцкім завулкам да Загорскіх могілак) знаходзіцца ўжо працяглы час ў непрыдатным эксплуатацыйным стане, які не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў. Уся дарога пакрыта буйнымі выбоінамі і глыбокімі ямамі і як следства — на працягу ўсёй вуліцы можна назіраць вялікую колькасць лужын. Аўтарамі публічнай скаргі, неаднаразова паведамлялася дарожным службам пра дрэнны стан гэтага ўчастку.

У чэрвені 2023 года былі пададзены некалькі скаргаў. Яны былі фармальна выкананыя, але рамонт быў праведзены самым мінімальным чынам. У гэтым годзе былі пададзеныя ўжо 5 скаргаў на стан дарогі, якія на сёння знаходзяцца ў стане "пратэрмінаваная". Т.б. мясцовыя ўлады ігнаруюць патрабаванні мясцовых жыхароў, чым парушаюць дзеячыя законы, ўрадавыя пастановы і інструкцыі.

Таму актывісты звярнулісь у пракуратуту, з патрабаваннем, каб яна правяла праверку фактаў выкладзеных у петыцыі і прыняла меры пракурорскага рэгавання каб паспрыяць неадкладнаму капітальнаму рамонту ўказанага ў звароце ўчастка дарожнага пакрыцця.

Генадзь Яленскі