Улады пакаралі арыштам ксяндза за герб "Пагоня"
Суддзя суда Міёрскага раёна Ірына Яскевіч 29 мая за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў і пікетаванне ў сацыяльных сетках пастанавіла пакараць арыштам на 7 сутак пробашча парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Якая Носіць Скапапулярны ў Ідолцы Вячаслава Адамовіча.
Па крымінальнай справе затрымалі Таццяну Пыцько, жонку палітвязня Вячаслава Лазарава
Віцебскага фрылансера-відэааператара ужо чатыры месяцы трымаюць у СІЗА-2, супраць яго высунута абвінавачанне паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса («спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці») за сувязь з недзяржаўным СМІ, прызнаным у Беларусі экстрэмісцкім фарміраваннем. У дзень затрымання, 9 лютага, сілавікі правялі ператрусы па месцы прапіскі Лазарава і ў кватэры ягонай жонкі, якая жыла асобна. У абодвух забралі аргтэхніку, але пакуль няма пэўных звестак пра тое, ці па адной крымінальнай справе з мужам затрыманая Таццяна Пыцько.
Асабістыя старонкі ў сацсетках браслаўчанкі прызнаныя экстрэмісцкімі
Як стала вядома, суд Браслаўскага раёна 22 траўня 2023 года прызнаў экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй асабістую старонку ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” грамадскай актывісткі з Браслава Ірыны Баравік.
У Паставах пашкодзілі чырвона-зялёную стужку. І яшчэ там шэраг праблем
Напярэдадні фестывалю “Звіняць цымбалы і гармонік” у Паставах пашкодзілі чырвона-зялёную стужку, якая абрамляе сцэну ў гарадскім парку. Піша сайт раённай газеты “Пастаўскі край”. Яна была адрамантаваная год таму да мінулага свята “Звіняць цымбалы і гармонік”, якое лічыцца брэндам горада.
Райвыканкамы публікуюць справаздачы пра патрыятычнае выхаванне моладзі. І лічаць, што дасягнулі поспеху
Прыкладам, у Мёрскім раёне прэтэнзіі ёсць толькі да дзіцячай школы мастацтваў: маўляў, нягледзячы на падрыхтоўку пераможцаў у музычных і мастацкіх конкурсах, педагогі недастаткова актыўна выкарыстоўваюць анлайн-тэхналогіі. Спрабаваць зразумець, як гэта ўплывае на ўласна навучальны працэс і на рашэнне пастаўленай задачы - папулярызаваць беларускае нацыянальнае майстэрства, захоўваць і развіваць культурную спадчыну, проста не выпадае. Справаздача начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мёрскага райвыканкаму Аляксандра Тронькіна нагадвае выступ адказнага работніка на сходзе КПСС у самыя застойныя савецкія часы. Тады таксама найважнейшай была колькасць ідэалагічна і палітычна «правільных» мерапрыемстваў, а ці давалі яны станоўчыя вынікі, нікога не цікавіла.
Палітвязень Арцём Латышаў, асуджаны па справе «віцебскіх перфомансаў», падвяргаецца “ціску”
Арцёма, 1 чэрвеня, чацвёрты раз запар змясцілі ў штрафны ізалятар ВК-2 у Бабруйску. Да гэтага ён прабыў там 30 сутак, пасля чаго вярнуўся ў атрад. Перад апошнім памяшканнем у ШІЗА ад Латышава супрацоўнікі калоніі запатрабавалі прыбраць санвузел, тым самым паспрабаваўшы надаць яму "нізкі статус", аднак Латышаў адмовіўся. Гэта, верагодна, і прычынілася накіраванні ў штрафны ізалятар.
Кадравы дэфіцыт у бальніцах хочуць «закрыць» студэнтамі: на Віцебшчыне ствараюць студэнцкі медычны атрад
Практыка стварэння будаўнічых студэнцкіх атрадаў падтрымліваецца ў Беларусі яшчэ з савецкіх часоў. Але сёлета вырашана стварыць не будаўнічы, а медычны студатрад. Упершыню ў Беларусі яго ствараюць у Віцебску, прычым адмыслова для працы на Полаччыне – у Наваполацкай гарадской бальніцы і ў двух полацкіх медустановах. Удзельнікі працоўнага праекту «Медыкус» будуць працаваць у якасці малодшага (санітары) і сярэдняга медычнага персаналу.
Жыхары Чашнікаў звярнуліся да мясцовых уладаў з патрабаваннем рамонту дарогі і аварыйнага маста
У Чашніцкі райвыканкам праз рэсурс "Зручны горад" з петыцыяй звярнуліся 34 жыхары рэгіёна з просьбай добраўпарадкавання небяспечнага ўчастка дарогі, які злучае Чашнікі з мікрараёнам Папяровай фабрыкі. На думку грамадзянаў чыноўнікі павінны знайсці грошы, каб дарожныя службы ліквідавалі дэфекты дарожнага пакрыцця і тым самым гарантаваць бяспеку руху транспарту і пешаходаў.
Усіх медыкаў Наваполацкай бальніцы, асуджаных «на суткі» па адміністрацыйных артыкулах, звольнілі «за прагулы»
17 траўня адбыліся затрыманні супрацоўнікаў Наваполацкай гарадской бальніцы, чацвёра з іх былі асуджаныя паводле арт. 24.23 КаАп і 19.11 КаАП да арыштаў на 10 і 15 сутак. «Хапун» у медычнай установе некаторыя звязваюць з распаўсюджаннем інфармацыі пра палітзняволенага Віктара Бабарыку, які быў дастаўлены з наваполацкай ПК-1 у хірургічнае аддзяленне. Усе справы разбірала суддзя суду Наваполацкага суду Зінаіда Балаболава. Па звестквах Тэлеграм-канала «Белые халаты», усіх асуджаных да арыштуў звольнілі з працы.
Сярэднявечны асветнік Васіль Цяпінскі і «Белая Русь»: што да чаго?
Усім раённым цэнтрам Віцебшчыны загадана мець сваё «брэндавае свята». У Глыбокім, да прыкладу, гэта «Вішнёвы фэст», у Гарадку – імпрэза ў гонар аўтара паэмы «Тарас на Парнасе» Канстанціна Вераніцына. У Чашніках таксама вырашылі ўшанаваць славутага земляка – Васіля Цяпінскага-Амельяновіча, сярэднявечнага гуманіста-асветніка, пісьменніка і кнігавыдаўца, які нарадзіўся каля 1530 г. у мястэчку Цяпіна (цяпер вёска за 6 км ад райцэнтру). Праўда, ушанаванне культурніцкага дзеяча часоў ВКЛ ператварылі ў ідэалагічны вінегрэт, каб раённаму начальству было прасцей даць справаздачу пра патрыятычнае выхаванне ў рэгіёне.