На больш жорсткіх умовах для жыхара Віцебску, асуджанага за ўдзел у перфомансах з «пахаваннем» Лукашэнкі, настойвала адміністрацыя калоніі №2. Судовы працэс адбыўся 26 ліпеня, суд прызнаў Арцёма Латышава вінаватым у сістэматычных парушэннях рэжыму ўтрымання.

Апублікавана ў Палітвязьні

Арцёма, 1 чэрвеня, чацвёрты раз запар змясцілі ў штрафны ізалятар ВК-2 у Бабруйску. Да гэтага ён прабыў там 30 сутак, пасля чаго вярнуўся ў атрад. Перад апошнім памяшканнем у ШІЗА ад Латышава супрацоўнікі калоніі запатрабавалі прыбраць санвузел, тым самым паспрабаваўшы надаць яму "нізкі статус", аднак Латышаў адмовіўся. Гэта, верагодна, і прычынілася накіраванні ў штрафны ізалятар.

Апублікавана ў Палітвязьні

Латышаў, жыхар Віцебска, які працаваў на кандытарскай фабрыцы «Віцьба» быў затрыманы 8 верасня 2021 года за перформанс на магілцы з выявай Лукашэнкі і за псаванне банераў з выявамі супрацоўнікаў ДАІ. Пасля выстаўлення абвінавачвання паводле арт. 341 Крымінальнага кодэксу (Апаганьванне будынкаў) і ч. 2 арт. 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асобаў) Арцёма змясцілі ў СІЗА да суда. Яго асудзілі сразам з трыма дзяўчатамі, разам з якімі Латышаў ладзіў свае крэатыўныя акцыі, і атрымаў ад лукашэнаўскага суду больш за усіх – 4,5 года калоніі.

Апублікавана ў Палітвязьні

Крымінальную справу за псаванне маёмасці (арт. 341 КК) завялі ў дачыненне траіх віцяблян, затрыманых 8 верасня ў Віцебску. Як паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкаму, ім інкрымінуюць псаванне двух банераў з выявай супрацоўнікаў МУС на вуліцы Навалучоскай у Віцебску. Нібыта затрыманыя 6 верасня аблілі банеры з выявамі міліцыянтаў чырвонай фарбай.

Апублікавана ў Затрыманьні