Раней той жа суд 11 студзеня 2023 года прызнаў экстрэмісцкай прадукцыяй старонку гэтай жанчыны ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”.
На сваіх старонках жанчына адкрыта выказвала сваё стаўленне да ўладааў Беларусі і адгукалася на ўсе значныя падзеі ў жыцці пратэстнага грамадства Беларусі.
Ірына Баравік – грамадская актывістка з Браслава, якая таксама як і ўсе добрасумленныя грамадзяне Беларусі, адрэагавала на тое, што адбылося ў 2020 годзе і ўдзельнічала ў акцыях пратэсту супраць гвалту ўладаў, за гэта яе ўлады затрымлівалі і пераследвалі. Жанчына была вымушаная з’ехаць за мяжу. Цяпер яна жыве ў Польшчы і працягвае там актыўнасць, удзельнічаючы ў акцыях пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі.
Ягор Жук