Арцём Латышаў — жыхар Віцебска, працаваў на кандытарскай фабрыцы "Віцьба". Затрыманы 8 верасня 2021 года за перформанс на магіле з выявай спадара Лукашэнкі, а таксама за псаванне банэраў з выявай супрацоўнікаў ДАІ.
Яму прад'явілі абвінавачанні па арт. 341 Крымінальнага кодэкса (Апаганенне збудаванняў) і ч. 2 арт. КК 339 (Хуліганства, учыненае групай асоб). Акрамя яго, у межах крымінальнай справы праходзілі яшчэ тры маладых жанчыны.
25 мая 2022 года суддзя суда Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня прыгаварыў Латышава да 4 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. У верасні 2022 года палітвязня этапавалі ў бабруйскую калонію.
Раман Пегаў