Стала вядома пра тое, што некалькі дзён таму па ініцыятыве ўладаў і са згоды 78-гадовага мастацкага кіраўніка віцебскага тэатра Віктара Клімчука, ён быў звольнены са сваёй пасады. Яго абвінавацілі ў невыкананні планаў, якія чыноўнікі ад культуры паставілі перад тэатрам, ягоным творчым кіраўніком і калектывам артыстаў.

Апублікавана ў Дзяржава

Старшыня суда Шумілінскага раёна суддзя Алена Сініцкая 11 сакавіка адмовілася аднавіць на працы і выплаціць заработную плату за час вымушанага прагулу настаўніцы англійскай мовы не члену прафсаюза Юліі Віеру. Адказчыкам у гэтай грамадзянскай справе была адміністрацыя шумілінскай СШ №1 у асобе дырэктара школы Вольгі Далецкай.

Апублікавана ў Суд

Страцілі працу і тыя, хто адбываў прысуджаны адміністрацыйны арышт, у тым ліку цяпер ужо былая загадчыца музея Элеанора Зінкевіч, і нават тыя, каму былі прысуджаны штрафы. Вызваленыя пасады пакуль не занятыя: у Браславе проста няма адмыслоўцаў у музейнай справе, тым болей адмысловага профілю – знаўцаў у галіне традыцыйнай культуры. Паводле сацыяльных сетак установы, там прымаюць наведнікаў, але пад пытаннем даследчыцкая і навуковая праца музея -ёй цяпер папросту няма каму займацца.

Апублікавана ў Суд

Пасля хвалі затрыманняў, якая прайшла ў ПДУ 23 траўня больш як дзясятку супрацоўнікаў былі прысуджаны арышты і штрафы па «палітычных» адміністрацыйных артыкулах: арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, пад якім сілавікі цяпер разумеюць размяшчэнне фотаздымкаў у інтэрнэце) і 19.11 КаАП (распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў). Адміністрацыя ВНУ вырашыла пазбавіцца ад «ненадзейных» супрацоўнікаў.

23 траўня ў ПДУ прайшла хваля затрыманняў, пад якую трапіла каля паўтара дзясятка супрацоўнікаў. Ім былі прасуджаны арышты і штрафы «палітычных» адміністрацыйных артыкулах: арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства, пад якім сілавікі цяпер разумеюць размяшчэнне фотаздымкаў у інтэрнэце) і 19.11 КаАП (распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў). Пасля адбыцця арыштаў выкладчыкі сутыкнуліся з тым, што іх або звольнілі заднім чыслом, як выкладчыка фізкультуры Сяргея Рыкуна, або прапанавалі звольніцца з уласнае ініцыятывы -- «па дамове бакоў».

Апублікавана ў Дзяржава

Камітэт дзяржкантролю праверыў, наколькі адпаведна вядзецца праца з кадрамі ва ўстановах вобласці. У сямі раёнах праблемы з кадрамі відавочныя: ёсць шмат незапоўненых вакансій, тады як мелі месца факты звальнення запатрабаваных спецыялістаў. Сярод «лідараў» па праблемах з кадравым забеспячэннем – Сенненскі і Шумілінскі раёны і г. Наваполацк.

Апублікавана ў Дзяржава

17 траўня адбыліся затрыманні супрацоўнікаў Наваполацкай гарадской бальніцы, чацвёра з іх былі асуджаныя паводле арт. 24.23 КаАп і 19.11 КаАП да арыштаў на 10 і 15 сутак. «Хапун» у медычнай установе некаторыя звязваюць з распаўсюджаннем інфармацыі пра палітзняволенага Віктара Бабарыку, які быў дастаўлены з наваполацкай ПК-1 у хірургічнае аддзяленне. Усе справы разбірала суддзя суду Наваполацкага суду Зінаіда Балаболава. Па звестквах Тэлеграм-канала «Белые халаты», усіх асуджаных да арыштуў звольнілі з працы.

Паводле студэнтаў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту, ім ніхто не тлумачыць, з якой прычыны адмяняюцца заняткі. Навучэнцам самім давялося шукаць выкладчыка фізкультуры Сяргея Рыкуна, які ў прызначаны час не з“явіўся на кафедры фізічнага выхавання. Урэшце маладым людзям паведамілі, што «Сяргей Пятровіч звольніўся». Адначасова па ВНУ прайшла інфармацыя, што малады выкладчык асуджаны на 15 сутак разам з некаторымі іншымі калегамі.

Былую дырэктарку Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а цяпер загадчыцу экспазіцыйнага аддзелу Тамару Джумантаеву затрымалі 29 сакавіка ў ліку іншых музейных супрацоўнікаў, якія трапілі пад міліцэйскі «хапун». У той самы дзень кандыдатку мастацтвазнаўства асудзілі да 15 сутак арышту паводле артыкула 19.11 КаАП за распаўсюд так званых «экстрэмісцкіх» матэрыялаў – за перадрук у сацыяльных сетках матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі». Пакуль жанчына знаходзілася пад вартай, яе звольнілі.

Паведамленні пра звольненых на гэтай падставе паступаюць ад работнікаў розных гарадскіх прадпрыемстваў. Абсалютна розныя і пасады, якія займалі ўжо звольненыя – ад прыбіральшчыцы да начальніка цэха. Ад людзей не хаваюць, што «паступіў загад разабрацца». Апраўданняў пра тое, што ўлетку 2020года Віктар Бабарыка абвясціў збор подпісаў за свае вылучэнне на цалкам законных падставах, ніхто не слухае.

Апублікавана ў Правы працоўных