Па даносе памежніка мужчыну арыштавалі на 15 сутак за «экстрэмізм»
Суддзя суда Гарадоцкага раёна Алена Віхаценка пакарала Аляксандра Баля арыштам тэрмінам на 15 сутак за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках. Адміністрацыйная справа пачалася з таго, што ў аператыўна-дзяжурную службу Гарадоцкага РАУС паступіла паведамленне супрацоўніка памежнага паста ў г. п. Езярышча, які пры аглядзе тэлефона Баля знайшоў у ім падпіскі на каналы, уключаныя ў спіс экстрэмісцкіх.
Глыбачане сталі менш давяраць уладам і звяртацца да іх
Пра змяншэнне колькасці зваротаў грамадзян да ўладаў распавёў старшыня так званай Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка па выніках прыёму грамадзян у Глыбокім.
Палітвязня Андрэя Дзмітрыева накіравалі адбываць пакаранне ў «Віцьбу-3»
Былога кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2020 г., сузаснавальніка і сустаршыню аб'яднання "Говори правду" прызналі вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Суд Маскоўскага раёна Мінска пакараў Дзмітрыева пазбаўленнем волі на паўтара гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Намеснік прэм’ер-міністра не пажадаў «адказваць за мову»
Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак правёў асабісты прыём грамадзян у Віцебску. Паводле гарадской газеты «Витьбичи», на прыём да яго запісаліся 5 чалавек, з якімі ён размаўляў некалькі гадзін. Але ніводнага пытання дзяржаўны чыноўнік так і не вырашыў. Затое адзначыў, што «усе пытанні былі цікавымі», але «мала адрозніваліся ад тых, што задаюць у іншых рэгіёнах».
Перарэгістравалі Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці, у якую ўваходзіла Эльвіра Мірсалімава
Праўда, заўзятая віцебская прыхільніца «русского мира» у апошнія гады гэты факт сваёй біяграфіі замоўчвае. У сацыяльных сетках можна сустрэць хіба згадкі пра тое, што яна – прадстаўніца прарасейскага руху «Гражданское согласие». Аднак інтэрнэт памятае ўсё: у тым ліку і тое, што ў 2019 г. Эльвіра Мірсалімава вылучалася ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці ў дэпутаты Парламента па Віцебскай-Чыгуначнай акрузе №19. І называла сябе намесніцай старшыні гэтай партыі па моладзевай палітыцы.
Кожны 12-цы жыхар Мёршчыны – беспрацоўны, сёлета праз Цэнтр занятасці ўладкавалі толькі 6 чалавек
Па выніках работы за 2022 год Мёршчыну ўлады аднеслі да тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы. Нядаўна ў Мёрах прайшло пасяджэнне па садзейнічанні занятасці насельніцтва раёна.
Запраўка з біяпрыбіральнямі як астравок цывілізацыі і ФАП як месца адпачынку
Сайт браслаўскай раёнкі рэканструяваную нядаўна запраўку з усталяванымі біяпрыбіральнямі назваў астраўком цывілізацыі, а мясцовая чыноўніца ФАП у вёсцы Урбаны - і медустановай, і месцам адпачынку вяскоўцаў.
Кур'ера з Віцебску пакаралі арыштам за пікет і “экстрэмізм” у сацыяльных сетках
Суддзя суда Першамайскага раёна Віцебска Наталля Карабліна 31 траўня пастанавіла арыштаваць на 15 сутак за правядзенне пікетавання ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» жыхара Віцебска працуючага кур'ерам Уладзіміра Казлова. Таксама тая ж суддзя 19 чэрвеня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках пакарала Уладзіміра такім жа чынам.
Віцебскія ўлады гатовы шчодра аддзячыць школьнікаў і педагогаў за перамогі ў конкурсах і на алімпіядах
Дэпутаты аблСавета 20 красавіка заснавалі прэміі для навучэнцаў, якія перамаглі або сталі прызёрамі рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд па вучэбных прадметах ці на рэспубліканскіх конкурсаў даследчых работ, а таксама для педагагічных работнікаў, якія падрыхтавалі такіх навучэнцаў.
Твітэр «Віцебскай Вясны» таксама прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»
Адпаведнае рашэнне, што даволі нечакана, прыняў суд Ленінскага раёну Берасця. У судовай пастанове ад 19 чэрвеня гаворыцца, што «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны «кантэнт у акаўнце «Вiцебская Вясна» сацыяльнай сеткі Twitter. Гэты рэсурс, заснаваны ў верасні 2018г., мае каля 250-ці сталых чытачоў. Праваабаронцы просяць усіх быць асцярожнымі: калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, то пазбягайце каментароў і рэпостаў з інтэрнэт- рэсурсаў «Віцебскай Вясны». Падпіска на іх таксама можа быць расцэнена як распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў».