Жыхары Віцебску на інфармацыйным рэсурсе "Зручны горад" стварылі петыцыю №5640, у якой заклікаюць чыноўнікаў Віцебскага гарвыканкама і гарадскую пракуратуру прыняць меры, каб хутка і якасна адрамантаваць дарогі паміж вул. Чарняхоўскага і вул. Чкалава. Зварот ужо знайшоў падтрымку ў 21 жыхара паўночнай сталіцы. Збор подпісаў па петыцыі працягнецца да 4 ліпеня.

Актывістка з Верхнядзвінску спрабавала абскардзіць пастанову, вынесеную 19 чэрвеня суддзёй Наваполацкага суду Зінаідай Балаболавай: тая прысудзіла Валянціне Болбат 30 сутак арышту за парушэнне ч 2. арт. 19.11 КаАП і ч. 3 арт. 24.23 КаАП. Абласны суд скаргу не падтрымаў і пакінуў рашэнне суду першай інстанцыі без зменаў.

За хабар будуць судзіць прарэктара віцебскай ветакадэміі Уладзіміра Журбу. Ён быў героем публікацый дзяржСМІ і вядомы тым, што прааперыраваў вожыка. Пра яго затрыманне паведаміў тэлеграм-канала «Віцебск выйшаў на шпацыр».

З 18 лістапада мінулага года жыхар Віцебска адбывае тэрмін у папраўчай калоніі № 9. З таго часу адміністрацыя карнай ўстановы ўвесь час “ціснула” на палітзняволенага. Яго неаднаразова змяшчала ў ШІЗА, а нядаўна супраць яго ўзбудзіла крымінальную справу па ч. 1 арт. 411 (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). У хуткім часе над ім адбудзецца чарговае судзілішча.

Гаворка ідзе пра палітвязня Яраслава Казакевіча, які яшчэ ў мінулым годзе зняў на відэа перасоўванне расейскай вайсковай тэхнікі праз Аршанскі чыгуначны вузел.

У сацыяльных сетках ураджэнкі Вушаччыны міліцыянты заўважылі выявы сцяга Украіны і іншыя малюнкі на тэму расейскага вайсковага нападу, а таксама рэпосты з інфармацыйных рэсурсаў, прызнаных «экстрэмісцкімі». Суддзя суду Полацка і Полацкага раёна Яніна Мацулевіч аштрафавала жанчыну агулам на 120 базавых велічынь, што складае 4 440 рублёў, паводле двух артыкулаў: 24.23 КаАП («незаконнае пікетаванне», штраф 3330 рублёў, або 90 базавых велічынь) і 19.11 КаАП (распаўсюд «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыі).

Па дадзеных эпідэміёлагаў на 1 траўня ў рэгіёне афіцыйна зарэгістравана 1867 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, а 1406 чалавек, якія жывуць з ВІЧ (1359 чалавек на 01.05.2022). За студзень - красавік 2023 года памерла 10 чалавек, з іх у чацвёркай стадыі ВІЧ-інфекцыі - 9.

Прадстаўнікам Віцебшчыны Іне Крачак і Уладзіміру Андрэйчанку далі слова рэспубліканскія і абласныя дзяржСМІ. Дэпутатка і Старшыня Палаты прадстаўнікоў у адкрытую агучваюць ідэалагічны пасыл, які дагэтуль выкарыстоўваўся толькі ў якасці паўнамёкаў: абодва абвінавацілі Захад у «спонсарстве фашызму» і абвясцілі, што цяперашняя вайна, развязаная Расеяй ва Украіне, – гэта працяг супрацьстаяння былога СССР і «групоўкі заходнееўрапейскіх дзяржаў».

Выхаванцы вайскова -патрыятычных клубаў «Сокал»( Наваполацк) і «Рубеж» (Полацк) 10 дзён правялі ў адмысловым летніку на базе в/ч 5530. І гэта былі «умовы, максімальна набліжаныя да вайсковай службы», піша наваполацкая «Новая газета», называючы падлеткаў «юнымі патрыётамі». Выданне культывую папулярную сёння ідэалагічную падмену паняццяў: за «патрыятызм» выдаецца ўдзел у занятках па абыходжанні са зброяй і фізічнай падрыхтоўцы. Хаця да сапраўднай любові да Радзімы ўсё гэта мае вельмі ўскоснае дачыненне.

Глыбоцкі суд у асобе суддзі Андрэя Тарасевіча 13 чэрвеня прысудзіў 15 сутак арышту беспрацоўнаму Андрэю Гутару. Яго судзілі паводле двух артыкулаў - частцы 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуючай такую дзейнасць) і частцы 1 артыкула 24.23 КаАП (Парушэнне парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства).