Зінаіда Балаболава пакарала адну са найстарэйшых актывістак паводле міліцэйскіх пратаколаў, складзеных 29 красавіка. На старонцы спадарыні Валянціны ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» міліцыянты знайшлі відэа з інтэрнэт- рэсурсу, прызнанага экстрэмісцкім, і гэта было кваліфікавана як распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыі (ч 2. арт. 19.11 КаАП ). Тамсама была знойдзена выява бел-чырвона-белага сцяга, і складальнікі пратаколу расцанілі гэта як правядзенне несанкцыянаванага пікетавання. Паколькі за падобныя правапарушэнні жанчыну судзілі ўжо не аднойчы, яе дзеянні былі кваліфікаваныя як паўторныя (па ч. 3 арт. 24.23 КаАП).
Гэта ўжо не першы арышт, прысуджаны вядомай актывістцы з Верхнядзвінску. Умовы, у якіх яе ўтрымлівалі за кратамі, істотна пахіснулі здароўе Валянціны Болбат. Яна перанесла гіпертанічны крыз, мае праблемы з сэрцам, і з тае прычыны некалькі разоў трапляла ў шпіталь пасля знаходжання ў Наваполацкім ЦІПе. Апрача гэтага, жанчына мае запазычанасці па прысуджаных раней адміністрацыйных штрафах. Усяго Валянціну Болбат сёлета судзілі паводле арт.19.11 КаАП і 24.23 КаАП шэсць разоў.
Ларыса Зотава