Жыхар Віцебска Алег Яфрэменка быў абвінавачаны па артыкуле аб гвалце да супрацоўніка МУС (арт. 364 Крымінальнага кодэксу). Згодна прысуду, ён падчас вулічнага шэсця 13 верасня 2020 года ў горадзе Віцебску зрабіў падсечку міліцыянту — той упаў і падрапаў далоні.
Суддзя суду Першамайскага раёна Віцебску Наталля Карабліна 9 снежня 2020 асудзіла яго да пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры з паловай гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
15 жніўня 2022 года ў судзе Ленінскага раёна Магілёва быў вынесены чарговы прысуд мужчыне, паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вікторыя Палякова дадала палітвязню да першага тэрміну, яшчэ адзін год зняволення.
Падтрымайце Алега тэлеграмамі, лістамі і паштоўкамі: ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Алег Віктаравіч Яфрэменка.
Раман Пятроў