18.09.2024 Тэгі: крымінальны пераслед, палітвязні, заявы Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

18 верасня 2024 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, зноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную актыўнасць выкарыстоўваецца ўладамі для ўціску грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства ў 2021 годзе было істотна больш жорсткім і дапоўненае новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб'яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, якая ёй праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў.

Так, змешчаны пад варту:

Наталля Варабей, Ала Кісель, Наталля Давыдка, Алена Вярбіцкая па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК;

Марына Алісеенка па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці і ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак па арт. 361-4 і 342 КК.

Марк Невар па абвінавачванні ва ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-1 і 361-4 КК асуджаны да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Аляксандр Лютаў па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці па арт. 361-4 КК асуджаны да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Мы прызнаем названых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітвязняў Наталлю Варабей, Алу Кісель, Наталлю Давыдку, Алену Вярбіцкую, Марыну Алісеенку, Марка Невара, Аляксандра Лютава;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Lawtrend;

Беларускі Хельсінкскі Камітэт.

Крыніца: Заява аб прызнанні 7 чалавек палітычнымі зняволенымі