Як знос старой прыбіральні ў Віцебску прымеркавалі да Дня народнага адзінства
Цаглянае збудаванне з дзюркамі ў падлозе, якое ў Парку культуры і адпачынку чагуначнікаў з'явілася яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя, нарэшце знеслі. Жыхары Віцебска патрабавалі гэтага ўжо даўно, але гарвыканкам ніяк не знаходзіў грошай, каб замяніць гэты «дапатопны» аб'ект больш сучасным. Аж пакуль сёлета не наспела неабходнасць зладзіць у парку «народныя гулянні» напярэдадні дзяржаўнага свята. І тады вырашылі, што прыбіральню знясуць у межах Патрыятычнага марафона «Мы вместе – мы едины!»
Дваіх віцяблян справакавалі на «экстрэмісцкія» выказванні ў чат-рулетцы
Паводле Telegram-канала "Северная столица" абодва мужчыны затрыманыя. На пакаяльных відэа яны распавядаюць, што «выкрыківалі экстрэмісцкія лозунгі ў сацыяльнай сетцы «Чат-рулетка». З відэароліка, вырабленага аўтарамі Telegram-канала, відавочна што нябачны суразмоўца мужчын гукае «Жыве Беларусь!», «Слава Ўкраіне!» і чакае ад іх адпаведных адказаў. А потым распытвае, якім чынам яны гатовыя змагацца за вольную Беларусь.