Адзнятае відэа ён даслаў "экстрэмісцкім" каналам, за што 9 снежня мінулага года быў затрымалі. Напачатку “сілавікі” не ведалі, што ў дадзеным выпадку рабіць, таму заялі на яго адміністратыўную справу, паводлі якой суд арыштаваў Яраслава на 15 сутак.
Але пазней следчыя и суд вырашылі, што адпраўка відэа на "забаронены" канал можа лічыцца ўдзелам у экстрэмісцкай дзейнасці і Казакевіч атрымаў два гады зняволення.
Зараз Яраслаў знаходзіцца ў Віцебскім СІЗО №2.
Лісты падтрымкі трэба дасылаць на адрас: СІЗО-2, вул. Гагаріна, 2, 210026, г. Віцебск. Казакевічу Яраславу Васільевічу.
Міраслава Рудзянская