Глыбоцкі пракурор падчас сустрэчы з працоўнымі калектывамі вінаваціў ЗША і “краіны калектыўнага Захаду”
Пракурор Глыбоцкага раёна Валерый Дайлідзёнак пабываў у працоўных калектывах двух найбуйнейшых прадпрыемстваў Глыбокага - малочна-кансервавым камбінаце і мясакамбінаце. Падчас сустрэчаў ён распавядаў прысутным пра генацыд беларускага народа ў гады Другой сусветнай вайны.
З-за санкцый плошча СЭЗ "Віцебск" скарацілася на 32 гектары
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў № ад 9 кастрычніка 2023 года агульная плошча СЭЗ "Віцебск" скарэкціравана і складае амаль 2384 гектары. Канфіскаваныя пляцоўкі знаходзіліся ў Оршы і Докшыцкім раёне, якія былі выбраны замежнымі інвестарамі для рэалізацыі праектаў па стварэнню вытворчасці будматэрыялаў і ў сферы дрэваапрацоўкі. Адміністрацыя СЭЗ афіцыйна прызнала, што адабранне зямельных участкаў звязана з уведзенымі супраць Беларусі эканамічных санкцый. А страта інвестараў - істотны мінус для рэгіянальнай эканомікі.
У абноўлены санкцыйны спіс Еўразвязу трапілі суддзі з Віцебшчыны і кіраўнікі Наваполацкай калоніі
3 жніўня ў санкцыйны спіс Еўразвязу дадалі яшчэ 32 асобы. Гэта суддзі, пракуроры, супрацоўнікі калоній. Што да Віцебшчыны, то пад санкцыі трапіў начальнік Наваполацкай ПК-1 Руслан Машадзіеў, прызначаны на гэтую пасаду (раней працаваў намеснікам начальніка) ў канцы красавіка. І ягоны папярэднік, вядомы сваім жорсткім абыходжаннем са зняволенымі, Андрэй Пальчык.
“Народныя абраннікі» з Палаты прадстаўнікоў накінуліся на «Захад, які жыве за кошт рабавання»
Прадстаўнікам Віцебшчыны Іне Крачак і Уладзіміру Андрэйчанку далі слова рэспубліканскія і абласныя дзяржСМІ. Дэпутатка і Старшыня Палаты прадстаўнікоў у адкрытую агучваюць ідэалагічны пасыл, які дагэтуль выкарыстоўваўся толькі ў якасці паўнамёкаў: абодва абвінавацілі Захад у «спонсарстве фашызму» і абвясцілі, што цяперашняя вайна, развязаная Расеяй ва Украіне, – гэта працяг супрацьстаяння былога СССР і «групоўкі заходнееўрапейскіх дзяржаў».
Латвійскія мытнікі ўпусцілі ў Беларусь расіяніна, які меў у багажы 440 камп'ютарных працэсараў Baikal T1 на ўвоз якіх накладзены санкцыі
Да сакавіка 2022 года працэсары "Байкал" выпускала тайваньская кампанія TSMC. Пасля пачатку вайны замежныя кампаніі, якія выпускаюць па заказах Расіі працэсары, з-за міжнародных санкцый адмовіліся выконваць гэтыя замовы і адгружаць ужо вырабленыя чыпы, бо гэтыя прылады маюць падвойнае прызначэнне і выкарыстоўваюцца для выраба кампанентаў высокадакладнай зброі.
Аршанскія ўлады прызналіся ў правалах мясцовай эканомікі з-за санкцый
Па вынікі за І квартал 2023 года па рабоце рэальнага сектара эканомікі ў Аршанскім раёне істотна пагоршыліся колькасныя і якасныя паказчыкі. Улады прызналіся, што з-за санкцыйнага ціску з боку заходніх урадаў практычна ў 2 разы зменшылася колькасць паставак у краіны Еўразвязу. Таксама з-за санкцый пачаліся перабоі ў пастаўках абсталявання, што надтачыла тэрміны мадэрнізацыю прамысловых прадпрыемстваў горада. У бягучым годзе, паводле самых аптымістычных ацэнак, дэфіцыт раённага бюджэту складзе 12, 2 млн. рублёў.
Крызісная сітуацыя на «Полацк-Шкловалакно» як вынік "непрацуючых" санкцый
З другога паўгоддзя 2022 года на ААТ "Полацк-Шкловалакно" значна пагоршылася эканамічная сітуацыя. Гэта з-за таго, што прадпрыемства стала ахвярай уведзеных санкцый з боку развітых краін свету і несумленнай канкурэнцыі на расійскім рынку з боку профільных кітайскіх прадпрыемстваў.
У Бягомльскім лясгасе з’явілася дрэваапрацоўчая лінія, прадукцыя якой, магчыма, у абыход санцый пастаўляецца ў краіны Еўразвязу
12 траўня на базе Бягомльскага лясгаса адкрылі новую дрэваапрацоўчую лінію "Mebor". Кошт лініі складае 1 мільён 952 тысячы рублёў. Яна паступіла на вытворчасць са Славеніі.
На "Нафтане" сур'ёзныя праблемы з аб'ёмамі перапрацоўкі нафты і збытам прадукцыі
У цяперашні час прадукцыю прадпрыемства адпраўляюць толькі ў Афрыку і Азію. З-за дарагой лагістыкі і забароны аплаты ў доларах і еўра экспарт абваліўся на палову, назіраецца затаваранасць гатовай прадукцыі. "Нафтан" спрабуе выжываць і знаходзіцца ў пастаянным пошуку магчымасці развіваецца.
Заходнія санкцыі негатыўна паўплывалі на ўмовы працы зняволеных у беларускай пенітэнцыярнай сістэме
Гісторыя з пасёлка Віцьба, дзе зняволеныя мясцовай папраўчай калоніі №3 сутыкнуліся з нетрывіяльнымі праблемамі з-за вялікай палітыкі. І падобная сітуацыя зараз назіраецца бадай у кожнай установе беларускай пенітэнцыярнай сістэмы, піша «Магілёўская вясна».