У Віцебску за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» будуць судзіць Валянціну Крыштопенка, яна мае першую групу інваліднасці
Жанчыну вінавацяць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Падставай для крымінальнага пераследу сталі інтэрв'ю тэлеканалу, прызнанаму ў Беларусі «экстрэмісцкім фармаваннем». Валянціна Крыштопенка была сведкай на судовым працэсе над Вячаславам Лазаравым і Таццянай Пыцько, якіх судзілі за супрацоўніцтва ў «Белсатам». А потым супраць яе самой завялі крымінальную справу.
«Чакаюць, пакуль здарыцца бяда?» Жыхары Лёзненшчыны ўжо паўгода патрабуюць адрамантаваць аварыйны мост
Жыхары вёсак Дабрамыслі і Перамонт заклапочаны станам маста цераз рэчку Чэрніцу – гэты мост злучае населеныя пункты. Пытанне пра яго стан сёлета ў красавіку абяркоўвалася на сесіі дэпутатаў Дабрамыслянскага сельсавета, яго старшыня асабіста выязжаў на месца і абяцаў дапамагчы. Але з той пары калі нешта і змянілася, то толькі да горшага: дарога да маста разбіта, і няма нават самых мінімальных прыкмет рамонта.