Яны выкладзены ў рашэнні Ушацкага раённага выканаўчага камітэта ад 1 кастрычніка 2024 года № 1047, якое тычыцца індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці, якая арганізуецца беспрацоўнымі грамадзянамі. У гэтым дакуменце ўстаноўлены пералік відаў дзейнасці па падтрымцы беспрацоўных грамадзян і прадастаўленні ім пераваг пры арганізацыі ўласнага бізнесу. На што звяртае ўвагу патэнцыйных прадпрымальнікаў юрыст.

Пуцеправодны мост цераз чыгуначныя рэйкі па вуліцы Шклоўскай быў закрыты для эксплуатацыі яшчэ 1 верасня 2023 года. Яшчэ раней, у траўні, было афіцыйна вызначана, што мост знаходзіцца ў перадаварыйным стане. Тады ж у мясцовай «Аршанскай газеце» з'явілася абвестка, што спецаўтабаза, якой належыць аб'ект, абвясціла конкурс на распрацоўку праектна-сметнай дакументацыі. Але яна дагэтуль не зацверджаная.

У сакавіку 2023г. газета «Голас Расоншчыны» запачаткавала праект «Слово офицера», прыцягнуўшы для абмеркавання палітычных тэмаў чатырох вайсковых пенсіянераў і былых супрацоўнікаў міліцыі. Гэтая кампанія пры ўдзеле рэдактаркі газеты, якая накіроўвала гутарку ў патрэбнае рэчышча, перыядычна займалася тым, што крытыкавала суседнія краіны, з іх усіх влучаючы толькі Расею... Але ў апошнія паўгады праект не меў працягу. І вось цяпер зноў аднавіўся.

Кепскія дарогі і неналежны стан утрымання могілак у Шаркоўшчынскім раёне – самыя частыя праблемы, на якія людзі скардзяцца дэпутатам усіх узроўняў. І калі першую праблему за сродкі мясцовых жыхароў вырашыць немагчыма, то другую ў рэгіёне вырашаюць менавіта такім чынам. Старшыня райсавета Сяргей Арэшкаў лічыць такую практыку цалкам нармальнай.

Мерапрыемства прайшло ў мікрараёне Баравуха. У ім узяла ўдзел дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Святлана Адзінцова, старшыня Полацкага райсавета Іосіф Грыбовіч, дэпутаты абласнога і раённага саветаў. Пра канкрэтныя вынікі сустрэчы нічога не вядома, хаця скаргаў і заўваг ад мясцовых жыхароў паступіла шмат. Жыхары мікрараёна ўздымалі ўжо традыцыйныя пытанні: гаварылі пра кепскую якасць дарог, праблемы з асвятленнем, адсутнасць капітальных рамонтаў у жыллёвым фондзе, несвоечасовы вываз смецця. І пры гэтым – нездавальняючыю працу камунальнікаў, у прыватнасці, на вельмі маруднае рэагаванне на скаргі, пададзеныя праз службу 115.бел.

Супраць кіраўніка фірмы «Монгольфьер», якая аказвае незвычайныя паслугі – палёты на паветраным шары – па ініцыятыве пракуратуры распачалі адміністрацыйную справу. 24 кастрычніка суд Чыгуначнага раёна Віцебска прызнаў Іосіфа Ядзевіча вінаватым паводле ч.1 арт.18.35 КаАП (Парушэнне правілаў выкарыстання паветранай прасторы).

У раённай газеце «Мёрскія навіны» перыядычна з'яўляюцца парады ад супрацоўнікаў бібліятэкі, якія кнігі яны параілі б пачытаць з той ці іншай нагоды. І гэта спрэс рускамоўная літаратура – ці аўтарская, ці пераклады з замежных моваў. З пачатку гэтага года – першы літаратурны агляд ад мёрскіх бібліятэкараў выйшаў у лютым – ад іх не было ніводнай ракэмендацыі пачытаць беларускую кнігу.

Пра тое, што парэнчы адрамантавалі 10 кастрычніка, віцебскаму  гарадскому актывісту Дзмітрыю Карняенку паведамілі ў лісце з Лёзненскага райвыканкама. На думку спадара Карняенкі, рамонт парэнчаў – гэта ўжо вялікі плюс у дадзенай сітуацыі, бо яго мясцовыя жыхары дабіваліся каля паўгода. Але ёсць і дужа вялікі мінус: мост цераз рэчку Чэрніцу, які злучае вёскі Дабрамыслі і Перамонт, ужо тры гады як чакае капітальнага рамонту, і тэрміны яго дагэтуль не вызначаны.

Раённая газета вырашыла прадэманстраваць чытачам сваю адданасць ідэалагічнаму курсу: распавесці пра тое, што навіны пра хуткія прэзідэнцкія выбары «наши граждане приняли с большим воодушевлением». І супроцьпаставіць беларускія «мир, стабильность и благополучие» падзеям у Польшчы, якая «больше месяца назад столкнулась с серьёзным природным бедствием».

Ушачанін пісаў скаргі ў розныя інстанцыі, бо не згодны з тым, што падобныя ўстановы размяшчаюць у жылой зоне. Атрымаўшы адусюль адказы, што дакументы ў прадпрымальніка – арандатара памяшкання рытуальнай залы – у поўным парадку, тамтэйшы жыхар вырашыў змагацца з спакой уласнай сям'і самастойна. Незвычайным спосабам, але гэта, падобна, падзейнічала.