У якасці апраўдання старшыня райсавета патлумачыў, што ў першай полаве гэтага года ўсе сілы і сродкі былі кінутыя на падрыхтоўку цэнтра Полацка да Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. І вось толькі цяпер дайшлі да працы ў мікрараёнах, «згодна з планамі працы і аб'ёмам фінансавання». Далей раённая газета «Полацкі веснік» паведамляе, што ўзнятыя пытанні «узяты на кантроль», нічога канкрэтна не ўдакладняючы па сутнасці. А заканчваецца паведамленне на сайце раённага дзяржаўнага выдання і зусім ужо шаблоннымі фразамі: «День работы с населением микрорайона Боровуха получился заинтересованным, обстоятельным, актуальным. В конце встречи Светлана Одинцова поблагодарила жителей за активную гражданскую позицию, неравнодушие к будущему своего микрорайона, сотрудничество с депутатским корпусом».
Дэпутаты паставілі «галачку» у сваіх графіках сустрэч з насельніцтвам. Людзі па-ранейшаму чакаюць рамонтаў дарог і дамоў, рэгулярнага вывазу смецця і выканання даўніх заявак камунальнымі службамі.
Валерыя Гук