У рамках прынятага рашэння ўстаноўлены пералік каля 50 відаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія прызнаны неабходнымі для развіцця эканомікі Ушацкага рэгіёна, уключаючы такія сферы, як вырошчванне шматгадовых культур, лесанарыхтоўкі, вытворчасць мэблі, вытворчасць пластмасавых вырабаў і г.д.
Гэтыя віды дзейнасці даюць грамадзянам, якія пераходзяць у статус беспрацоўных, прыярытэтнае права ў арганізацыі бізнесу, што дае магчымасць ім атрымліваць падтрымку са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Такі падыход накіраваны на стварэнне дадатковых працоўных месцаў і зніжэнне ўзроўню беспрацоўя ў рэгіёнах, што адпавядае сацыяльна-эканамічным задачам дзяржаўнай палітыкі.
Але ахвотным скарыстацца ільготамі варта памятаць, што ў Беларусі ідзе перавод індывідуальных ррадпрымальнікаў у Прыватныя Унітарныя Прадпрыемствы.
Таму ўвядзенне пастановы Савета Міністраў Беларусі ад 28 чэрвеня 2024 года нумар 457, якая ўстанаўлівае пералік дазволеных відаў дзейнасці для індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП), істотна ўплывае на прадпрымальніцкае асяроддзе ў краіне. У выніку каля 20 тысяч ІП давядзецца перарэгістравацца ў гаспадарчыя таварыствы або прыватныя унітарныя прадпрыемствы (ПУП), калі іх асноўны від дзейнасці не ўваходзіць у зацверджаны пералік.
Гэтая мера накіравана на меры кантролю за прадпрымальніцкай сферай, увядзенне дадатковых рэсурсаў у рэспубліку і стандартызацыю бізнесу. Заснавальнікам прыватных прадпрыемстваў трэба будзе рабіць больш адлічэнняў у бюджэце, чым гэта было неабходна пры статусе ІП. Павелічэнне фінансавага ўмяшання, верагодна, можа выклікаць незадаволенасць з боку прадпрымальнікаў. Аднак гэта непазбежная мера, абумоўленая новымі правіламі. Да таго ж ліквідацыя ІП з'яўляецца больш складанай працэдурай, чым перарэгістрацыя ў юрыдычную асобу.
Прыватнае прадпрыемства дзяржчыноўнікам лягчэй кантраляваць, чым індывідуальнага прадпрымальніка, якому было прасцей весці бізнэс.
Віталь Віхура