Аўторак, 29 Кастрычнік 2024

Расонская газета зноў дала слова « экспертам» - былым міліцыянтам і вайскоўцам, якія раскрытыкавалі дзейнасць польскага ўрада за падтрымку Ўкраіны

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

У сакавіку 2023г. газета «Голас Расоншчыны» запачаткавала праект «Слово офицера», прыцягнуўшы для абмеркавання палітычных тэмаў чатырох вайсковых пенсіянераў і былых супрацоўнікаў міліцыі. Гэтая кампанія пры ўдзеле рэдактаркі газеты, якая накіроўвала гутарку ў патрэбнае рэчышча, перыядычна займалася тым, што крытыкавала суседнія краіны, з іх усіх влучаючы толькі Расею... Але ў апошнія паўгады праект не меў працягу. І вось цяпер зноў аднавіўся.

На сайце «раёнкі» выйшаў матэрыял «Польша тонет. Почему власти потратили все деньги на Украину, а про свой народ забыли . Обсуждаем с экспертами "Клуба офицеров». «Абмеркаванне» было запушчана па старым сцэнары: рэдактарка газеты Алена Кірылава сцвярджае, што «значительные средства, которые могли бы быть направлены на восстановление после наводнения и решение внутренних проблем, правительство Польши продолжает тратить на военную поддержку Украины и строительство забора с Беларусью». І просіць расонскіх «экспретаў» распавесці, «что об этом думают рядовые поляки».

Меркаванні «шэраговых палякаў» у газетным матэрыяле «транслююць» падпалкоўнік у адстаўцы Грыгорый Русіновіч, кіраўнік раённай арганізацыі ГА "Белорусский союз офицеров", чалец гэтай арганізацыі, маёр Сяргей Дубкоў -- былы супрацоўнік Расонскага РАУС, падпалкоўнік Віктар Вашчанка, які служыў у МУС СССР. Чаму яны «эксперты» у гэтым пытанні, рэдактарка выдання не ўдакладняе.

Выказванні ўсіх траіх адстаўнікоў шаблонныя: яны ў адзін голас сцвярджаюць, што «Польшчай кіруе Амерыка», і што польскаму ўраду «совершенно не интересен собственный народ».

«Получилось так, что власти увлеклись помощью Украине, а у самих не хватает 1,3 миллиарда долларов, чтобы погасить все долги перед медучреждениями. Как итог – больницы вынуждены сокращать плановые процедуры, а некоторые переносить на 2025 год. Финансирование задерживается, медикам не платят за переработки, и они увольняются. Это уже открытая информация, о которой Польша предпочла немного умолчать. Чтобы не злить народ в том числе. Далеко не все поддерживают нынешнее правительство», - заяўляе Віктар Вашчанка.

«Сегодня в центре внимания – не строительство жизненно важных дамб, например, как в Чехии, а вооружение чужой армии. На Прагу тоже обрушилась большая вода, но там выстроен надёжный забор. А Польша строит забор с Беларусью. Чтобы вы понимали, Польша в год тратит по 625 миллионов евро на забор, зарплаты сотрудников и укрепление границы с Беларусью. И никто обычных поляков не спрашивает, хотят они этого или нет, -- падтрымлівае суразмоўцу Сяргей Дубкоў. І дадае: А наш Батька молодец: напротив, открывает границы, отменяет и продлевает визы».

«Думаю, есть у них интерес и руки чешутся «прихватизировать» западную часть Украины, а может, и Беларуси. Только для Беларуси такие шаги не приемлемы. Александр Лукашенко открыто заявил, что если «только поляки влезут в Украину и попытаются запад оттяпать», то Беларусь будет украинцев поддерживать», -- сцвярджае Грыгорый Русіновіч.

Далей удзельнікі «дыскусіі», якая больш нагадвае загадзя напісаную і разыграную п'есу, палохаюць чытачоў «санітарнай катастрофай» і эпідэміямі, якія нібыта чакаюць Польшчу пасля паводкі. І таму расонскім адстаўнікам «обидно за поляков, за обычный народ».
Вельмі падобна на тое, што дзяржаўныя газеты Віцебшчыны выконваюць заданне ідэолагаў паводле нейкіх новых метадычных указанняў. Бо не только расонская «раёнка» завяла гутарку на гэтую тэму. Днямі і сайт газеты «Полацкі веснік» размясціў вельмі дзіўны тэкст - «вінегрэт» з выказванняў пра польскія ўлады, якія дапамагаюць Ўкраіне, а не займаюцца ліквідацыяй наступстваў паводкі, і пра ўсхваленне Аляксандра Лукашэнкі, які прадэклараваў, што будзе ўдзельнічаць у наступнай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

Лявон Каляда