Палітвязень, асуджаны да 14-ці гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя масавых беспарадкаў), з 24 чэрвеня знаходзіцца ў глыбоцкай ПК-13. У апошніх лістах да жонкі ён паведамляе пра штодзённы ціск на яго з боку адміністрацыі. Праваабаронцы адзначаюць, што ўмовы ўтрымання ў гэтай калоніі (народная назва «Беразвечча») надзвычай жорсткія, што да стаўлення да зняволеных.

Апублікавана ў Палітвязьні

Маскоўская Хельсінкская група паведаміла 12 ліпеня аб адказе № 4182/2022 з Камітэта па правах чалавека адносна беларускі Яны Пінчук. Камітэт прызнаў абгрунтаванымі рызыкі непапраўнай шкоды ў выпадку экстрадыцыі Яны ў Беларусь і папрасіў урад Расеі ўстрымацца ад выдачы, каб даць Пінчуку доступ да ўнутраных працэдур атрымання прытулку. Ці спыніць рашэнне Камітэта экстрадыцыю, невядома.

Апублікавана ў Палітвязьні

Па заяве пракурора Віцебскай вобласці 13 ліпеня старонка віцябляніна Сяргея Сесіцкага ў сацыяльнай сетке Фейсбук (https://www.facebook.com/sergey.sesitsky) прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі. Гэта чарговая спроба выдаліць інфармацыйны рэсурс Сяргея з публічнага абарота.

Апублікавана ў Свабода слова

Двое аршанцаў, прыгавораныя да абмежавання волі, змаглі з'ехаць за мяжу Жыхары Оршы Дзмітрый Матусевіч і Вячаслаў Лютынскі павінны былі ў нядзелю, 10 ліпеня прыбыць да месца пачатку адбывання пакарання ў выглядзе "хіміі", але замест гэтага апынуліся ў іншай краіне, дзе яны апынуліся ў недасяжнасці беларускай пенітэнцыярнай сістэмы.

Апублікавана ў Палітвязьні

10 ліпеня Яна напісала адкрыты ліст усім неабыякавым да яе лёсу беларусам і расейцам. Да 2018 года палітвязня Яна Пінчук пражывала ў Віцебску, пасля чаго пераехала ў Расейскую Федэрацыю. Па сцвярджэннях следчых органаў Рэспублікі Беларусь, маладая жанчына з'яўлялась адміністратарам тэлеграм-канала "Віцебск 97%". 

Апублікавана ў Палітвязьні

Праваабаронцы канстатуюць, што ў апошнія месяцы павелічваецца колькасць выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулах Крымінальнага кодэкса, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь. Амаль штодня грамадскія арганізацыі выступаюць з заявамі ў якіх прызнаюць беларускіх грамадзян палітвязнямі.

Апублікавана ў Палітвязьні

11 ліпеня у МЗС Беларусі выклікалі амбасадарку Швецыі ў Беларусі Крысціну Юханесан. Шведскаму боку быў заяўлены пратэст у сувязі з перахоўваннем і зробленым нібыта з удзелам супрацоўнікаў амбасады ў Мінску патаемным вывазам Віталя і Уладзіслава Кузнечыкаў, паведамляе прэс-служба МЗС.

Апублікавана ў Затрыманьні

8 ліпеня суддзя суда Віцебскага раёна Ганна Ігнаценка разгледзела крымінальную справу Аляксея Вячэрняга, абвінавачанага ў абразе прэзідэнта ў рамках артыкула 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Вынікам разгляду стаў прысуд, згодна якога, Вячэрні правядзе адзін год і дзевяць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму.

Апублікавана ў Суд

Прад народнымі абраннікамі вобласці з дакладам выступіў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў. 

Апублікавана ў Дзяржава

Па БТ паказалі сюжэт пра ўцёкі Кузнечыкаў. Згодна з гэтай версіяй, сілавікі і ўлады далі магчымасць выехаць сям’і з Беларусі. Пра намеры сям'і службам нібыта было вядома, і яны да апошняга сачылі за дыпламатычным аўто, у якім везлі Кузнечыкаў, пакуль не атрымалі загад: «Першы» даў каманду адпускаць, ідзём на базу, ДАІ здымаю». Піша “Наша Ніва”.

Апублікавана ў Мігранты