Чацвер, 30 Красавік 2026

У Віцебску асудзілі выкладчыка, кандыдата ветэрынарных навук Дзяніса Голубева. За абразу Лукашэнкі і, падобна, па справе “Беларускага Гаюна”

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Яго імя з’явілася на сайце МУС у абноўленым сення пераліку асобаў, “датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”. Паводле інфармацыі на сайце ведамства, справу Дзяніса Голубева разбіраў Віцебскі абласны суд, яго прызналі вінаватым паводле арт. 368 КК РБ (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь) і чч. 1 і 2 арт. 361-4 (садзейнісанне экстрэмісцкай дзейнасці). Зараз мужчына ўжо за кратамі, тэрмі не вядомы.

51-гадовы Дзяніс Голубеў – ураджэнец Віцебска, выпускнік Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Працаваў і ў сваёй alma mater ( з 2008 па 2012 гг. быў намеснікам дэкана біятэхнічнага факультэта ), і ў Віцебскім медыцынскім універсіэце. Мае ступень кандыдата  ветэрынарных навук. У апошнія гады працаваў на кафедры паталагічнай анатоміі і гісталогіі ВДАВМ.

Уладзімір Самсонаў