Першапачаткова Таццяну абвінавачвалі паводле ч. 3 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і ч. 3 арт. 203-1 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных) Крымінальнага кодэкса за перадачу дадзеных сілавікоў, настаўнікаў, суддзяў у тэлеграм-канал "Чорная кніга Беларусі". Таццяну змясцілі ў СІЗА-1. Напрыканцы кастрычніка 2022 г. яе перавялі ў віцебскі СІЗА-2, а пасля — у магілёўскую Турму № 4.
Але пазней другі атрыкул з абвінавачання прыбралі.
12 снежня 2022 распачаўся ў закрытым рэжыме судовы працэс над Таццянай. Дзяржабвінавачанне прадстаўляла пракурор Таццяна Касцюшка. Яна запрасіла для палітзняволенай 6 гадоў пазбаўлення волі. Але суддзя ў выніку прызначыла жанчыне 5 гадоў калоніі.
Падтрымаць палітзняволеную можна, калі напісаць на адрас: Турма № 4, вул. Крупскай, 99А, 212011, г. Магілёў, Таццяна Мікалаеўна Карповіч.
Іван Чайка