Чацвер, 09 Красавік 2026

Viber-чаты віцебскіх калоній прызнаны рэсурсамі “экстрэмісцкага фармавання” "СИЗО № 1 Колядичи"

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Рашэнне пра прызнанне “экстрэмісцкім фармаваннем” найбуйнейшага чата сваякоў зняволеных 6 красавіка прыняў КДБ. 9 красавіка пра гэта стала вядома з пераліку “арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці”, на сайце МУС.

У якасці інтэрнэт-рэсурсаў, праз якія нібыта ажыццяўляецца “экстрэмісцкая” дзейнасць, пералічаны чаты ў Telegram, Viber і суполкі “ВКонтакте”, у якіх зносяцца паміж сабой сваякі зняволеных розных калоній.  У гэты “экстрэмісцкі” пералік трапілі  
Viber-чат «ИК-1» (ПК№1, г Наваполацк);
Viber-чат «ИК-8 Орша» (ПК№8, г.Орша);
Viber-чат «ИК-3 Витьба» (ПК№3, Віцебск).

"Известно, что участников чата оршанской колонии на пятницу, 10 апреля, вызвали в РОВД телефонным звонком. В то же время, с некоторыми администраторами чатов (их личные данные известны силовикам) связались сотрудники милиции из Минска и попросили их дать информацию о некоторых контактах, не настаивая на удалении самих чатов", - напісаў Магілёўскі праваабарончы Teletram-канал.

Калі вам вядомыя выпадкі пераследу за ўдзел у гэтых Viber-чатах, праваабаронцы просяць паведаміць і звярнуцца па дапамогу.

Аліса Рыжкова