Серада, 08 Красавік 2026

Наваполацкая газета распавяла, як адбывае “хатнюю хімію” асуджаная за пратэсты 2020 г. Але ці не фэйк гэта?

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)

Імя і прозвішча жанчыны не называецца, і ў якім горадзе яна стала “сознательной участницей протестов против государственной власти”, не паведамляецца таксама. Але, як піша газета “Новополоцк сегодня”, спадарыня, “прошедшая путь от митингующей до осужденной”, у 2020 годзе  “оказалась в эпицентре добровольно. Она была не просто наблюдателем. Участвовала активно”.  

Гісторыя, пра праўдападобнасць якой меркаваць цяжка менавіта праз адсутнасць канкрэтыкі, выйшла на сайце газеты пад рубрыкай “Уголовная правда”, дзе сабраны інтэрв’ю з тымі, хто быў асуджаны за крымінальныя злачынствы.

Як паведамляе дзяржСМІ, навапалачанку затрымалі ў канцы 2024 года: “Молодую женщину пригласили проехать для проведения процессуальных действий. В ходе разговора продемонстрировали видеозапись, на которой она была зафиксирована в самой гуще событий. 21 апреля 2025-го суд вынес приговор. 31 июля того же года осужденная была поставлена на учет”.

Паводле інфармацыі з артыкула, суд прызнаў жанчыну вінаватай па ч.1 арт.342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх), прычым яна прызнала сваю віну і справядлівасць выраку.  Жыхарку Наваполацка пакаралі “хатняй хіміяй”, пра ўмовы ўтрымання на якой ўласна і гаворыцца ў артыкуле. І цяпер, маўляў, гераіня не паўтарыла б таго, што зрабіла ў 2020-м годзе: «Конечно, никуда не пошла бы. Сначала узнала, что происходит и какова правовая природа этих событий».

Віцебская вясна” паспрабавала высветліць, пра каго распавядае наваполацкая гарадская газета,  з дапамогай “спіса экстрэмістаў” на сайце МУС - там есць інфармацыя пра асуджаных, у тыс ліку па згаданым вышэй артыкуле. Высновы прымусілі задумацца, ці не прыдумала дзяржСМІ ўсю гэтую гісторыю. Па-першае, у судзе г. Наваполацка з красавіка па жнівень 2025 года ніводная жанчына не была асуджана па ч.1 арт.342 КК РБ. Па-другое, у іншых судах за той самы перыяд па ч.1 арт.342 КК РБ не разглядалася ніводнай справы, дзе абвінавачанай была б жыхарка Наваполацка, якую б асудзілі да “хатняй хіміі”.  

Ірына Гутарава