Малюнкі былі зроблены паводле паштовак у незвычайнай тэхніцы: асадкай з чорным стрыжнем і каляровымі алоўкамі. З тэкстамі гісторыя была больш складаная. “Вершы даводзілася вучыць на памяць, бо ў апошнія гады лісты з вершамі з турмы таксама не выпускалі. Большасць з гэтых вершаў нідзе не публікавалася”, - напісаў Павел Севярынец у сваім Telegram-канале. Раней малюнкі палітвязня выдаваліся ў выглядзе паштовак і календара.
Прэзентацыю першай кнігі, выдадзенай пасля вызвалення, палітык і літаратар плануе правесці ў Варшаве. Яна адбудзецца ў суботу 23 траўня а 16-й гадзіне ў Беларускім доме (ul. Kryniczna, 6)
Раман Чарушын
Панядзелак, 04 Май 2026
Экс-палітвязень Павел-Севярынец выдаў кнігу турэмных малюнкаў "Беларусь - гэта святое"
У яе ўваходзіць 71 малюнак беларускіх храмаў, якія ўраджэнец Віцебшчыны зрабіў у зняволенні, а таксама 71 выслоўе – да кожнага малюнка, і 22 вершы. Малюнкі Павел Севярынец рабіў для свайго сына Францішка, і дасылаў іх з-за кратаў, калі ўдавалася гэта зрабіць.
Апублікавана ў
Палітвязьні