Пра гэта паведаміла Белта са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.
Пасля таго, як у справу ўмяшалася пракуратура Лёзненскага раёна, кіраўніку прадпрыемства было вынесена прадпісанне з патрабаваннем неадкладна пагасіць запазычанасць. Грошы хутка знайшліся, і з працаўнікамі канчаткова разлічыліся на агульную суму больш за 9 тысяч беларускіх рублёў.
У Беларусі, у тым ліку ў Віцебская вобласці часта паўстаюць пытанні паўнаты і своечасовасці выплаты заработнай платы. Людзі часта скардзяцца на несвоечасовае атрыманне заробкаў ці адпускных, а таксама на аплату часткі заробку прадукцыяй тых прадпрыемстваў, на якіх яны працуюць. Таксама назіраецца ўручэнне так званых харчовых набораў да розных святаў, кошт якіх вылічваецца з заробку работнікаў.
Алеся Чырвінская