На волі - палітзняволеная Яна Пінчук, якую асудзілі за мадэраванне віцебскіх Telegram-каналаў у 2020-м
16 верасня Яну Пінчук вызвалілі з Гомельскай калоніі №4 пасля перамоваў паміж спецпасланікам прэзідэнта ЗША Джонам Коўлам і Аляксандрам Лукашэнкам. 6 чэрвеня 2023 года палітзняволенай Яне Пінчук 12 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму.
Газета «Витебские вести» стварыла «відэастрашылку» пра «гаротнае жыццё пры панскай Польшчы», але падвёў ШІ
У рэдакцыі стварылі відэаролік, каб «паказаць», як у 1935 годзе праходзіў «звычайны дзень селяніна» у Заходняй Беларусі, як «па вечарах з зайздрасцю глядзеў на другі бераг рэчкі, бо там – савецкая Беларусь». У гэтым «шэдэўры» выкарыстаны ўсе штампы сучаснай прапаганды, як эканамічныя - галод, праца да змогі «на пана», забіранне апошняй каровы «за падаткі», так і ідэалагічныя. Іх варта разабраць асобна – проста каб яшчэ раз пераканацца, што беларуская прапаганда хлусіць.
У Віцебску ўжо год не могуць знайсці чалавека на пасаду галоўнага прапагандыста вобласці
Сайт газеты "Витебские вести" змяніў дызайн: на яго вярнулі рубрыку "Рэдакцыя". Але пасада галоўрэда па-ранейшаму вакантная. Змены ў дызайне чытачы заўважылі яшчэ ў мінулыя выходныя. Але на той момант было зроблена яшчэ не ўсё, і паўнавартасна сайт у абноўленым выглядзе запрацаваў учора.
Напярэдадні 17 верасня прапагандысты Віцебшчыны працягваюць распавядаць пра «польскі прыгнёт». Што з іх аргументамі не так?
Шаркаўшчынская раённая газета апублікавала артыкул пра тое, як цяжка жылося ў рэгіёне «пад панамі». Аргументы старыя і зацёртыя – маўляў, да 1939 года Беларусь была няразвітым «сыравінавым прыдаткам», дзе знішчалася ўсё нацыянальнае. Цяпер, маўляў, усё інакш. Але што змянілася для Шаркаўшчынскага рэгіёна пры «самай дэмакратычнай» цяперашняй уладзе?
Гарадоцкая прапагандыстка сцвярджае, што ў Еўропе людзі перастаюць мыцца – так эканомяць ваду
Газета “Гарадоцкі веснік” размясціла чарговы “сенсацыйны” опус намесніцы рэдактара Любові Шляйко, якая вядзе рубрыку «Анализируя факты. Авторский взгляд». Гэтым разам жыхарку памежнага з Расіяй рэгіёна ўсхвалявала экалогія. А дакладней, дэфіцыт вады на тэрыторыі Еўразвяза. Маўляў, няшчасныя еўрапейцы і раней эканомілі ваду – усталёўвалі лічыльнікі, выкарыстоўвалі эканамічныя рэжымы для працы кухоннай тэхнікі» - нібыта жыхары Беларусі ніколі так не рабілі.
У Полацкім дзяржаўным універсітэце правялі адмысловы “круглы стол”, дзе раскрытыкавалі палітыку і эканоміку Латвіі
Мерапрыемства называлася «Латвия – Беларусь: конфронтация vs диалог». Яго сэнс зводзіўся да ухвалення пазіцыі Беларусі, якая адкрыла “бязвіз” для заходніх суседзяў насуперак пазіцыі “глыбокай канфрантацыі” з боку Латвіі. Апошнюю папракнулі за “канцэпцыю савецкай акупацыі” і “палітычныя амбіцыі Рыгі”, якая захацела “разарваць масты , супрацьпаставіўшы гэтаму “фундамент национально-государственного строительства и индустриализации” у Беларусі.
Палітзняволеную Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы з супрацоўнікам ГУБАЗіКу
Пра гэта паведаміла «Медыязона», спасылаючыся на атрыманую інфармацыю. Паводле крыніцы «Медыязоны», у канцы жніўня ў Гомельскую жаночую калонію прыязджаў начальнік аддзела ГУБАЗіК Артур Гайко. Ён выклікаў на гутаркі некаторых палітвязняў. Сярод іх была і Яна Пінчук, на якую, праз тыдзень пасля размовы з Гайко, сталі пісаць рапарты. У выніку яе пазбавілі спаткання, а неўзабаве адправілі ў ШІЗА.
Таццяну Веціарэц з Оршы прызналі палітычнай зняволенай
Віцебскі абласны суд прызнаў 47-гадовую жанчыну вінаватай паводле частак 1 і 2 арт 361-4 КК РБ – Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці . Ёй прысуджаны рэальны тэрмін зняволення, жанчына ўжо адбывае пакаранне. 4 верасня яе імя і прозвішча ўнеслі ў пералік "экстрэмістаў" на сайце МУС. Вядома, што жанчына працавала настаўнікам -дэфектолагам і ў 2020-м годзе падпісала калектыўны зварот супраць пераследу незалeжных журналістаў.
Учора ў базу вышуку на тэрыторыі Беларусі і РФ абвясцілі траіх віцяблян
Гэта Наталля Пратасевіч, Павел Максімовіч і Максім Ламонаў. Іх шукае УУС Віцебскай вобасці. У вышук падаюць звесткі на асобаў, супраць якіх у Беларусі распачатая крымінальная справа. Але якая менавіта - у пошукавай базе не пазначаецца. У выпадку Наталлі Пратасевіч (на фота) -найхутчэй палітычна матываваная. Віцебская актывістка была вымушана пакінуць Беларусь пасля падзеяў 2020 года пад пагрозай судовага пераследу.
Памёр Генадзь Шэпелеў, грамадскі актывіст і шчыры беларус з Барані
Гэтага чалавека добра ведалі на Аршаншчыне за яго беларускія справы. У 1990-я ён ладзіў у Оршы нацыянальныя імпрэзы - ад сустрэчаў з беларускімі пісьменнікамі да выступаў з народнымі песнямі, якія добра спяваў і любіў. Ён быў Ініцыятарам і кіраўніком Караткевіцкага сплаву па Дняпры ад Воршы да Рагачова, 5 верасня 1992 года на Крапівенскім полі, дзе ўшаноўвалі памяць ваяроў, палеглых падчас Аршанскай бітвы, ён адным з першых прымаў прысягу на вернасць Беларусі.