Сяргей Раманаў. Фота з сайта Радыё Свабода Гомельскі анархіст Сяргей Раманаў лічыць, што яго хочуць «ізаляваць яго ў месцах зьняволеньня» да прэзыдэнцкіх выбараў і для гэтага шукаюць любую падставу, паведамляе Радыё Свабода. 

Як паведамляе "Віцебская Вясна", на электроннай пляцоўцы "Зручны горад" з'явілася петыцыя, аўтары якой просяць начальніка Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС РБ Алега Маткіна дазволіць перадачу лекаў з прапанаванага спісу ў любы час – аж да поўнага знікнення небяспекі распаўсюду каронавіруснай інфэекцыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Суд Цэнтральнага раёна Менска. Дзявяты месяц у ізалятары на Акрэсціна сядзіць грамадзянін Турцыі Хіджры Мамаш, якога беларускія ўлады збіраюцца выдаць на радзіму, бо Турцыя шукае яго як тэрарыста. За яго заступіліся беларускія праваабаронцы: на радзіме Мамашу пагражаюць катаванні і пажыццёвае зняволенне, піша "Новы час".

Музыкант Вячаслаў, у якога падчас нефармальнага канцэрту ў 2015 годзе міліцыя забрала бас-гітару, падаў скаргу на парушэнне службовымі асобамі Мінрайвыканкама тэрмінаў прадастаўлення адказу на зварот грамадзян. Так, яшчэ 9 кастрычніка 2019 года Вячаслаў звярнуўся ў Мінскі раённы выканаўчы камітэт з просьбай вярнуць гітару, якая належыць яму і была канфіскаваная міліцыяй. Аднак адказ з дзяржоргана, датаваны 25 лістапада, хлопцу прыйшоў значна пазней – толькi 18 студзеня 2020 года. У ім паведамлялася, што зварот музыкі паступіў у Мінрайвыканкам 10 кастрычніка 2019 года.

Следчы камітэт паведаміў, што завершана расследванне крымінальнай справай аб забойстве жонкі праваслаўнага святара ў Азарычах Калінкавіцкага раёну. 23-гадоваму жыхару Калінкавіцкага раёну прад'явілі абвінавачванні па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:

Ганна, сястра асуджаных да смяротнага пакарання братоў Косцевых Сястра асуджаных да смяротнага пакарання Іллі і Станіслава Косцевых просіць падпісаць петыцыю да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб памілаванні асуджаных і замене ім прысуду на пазбаўленне волі або пажыццёвае зняволенне.

Дзмітрый Паліенка атрымаў адказы на сваю скаргу аб тым, чаму ён не быў дапушчаны на разгляд сваёй апеляцыі ў Вярхоўным судзе. Аказалася, што актывіста прапусцілі, але ён "сам вырашыў адмовіцца ад удзелу ў судовым пасяджэнні". Дзмітрый Паліенка ў Вярхоўным судзе..

Маладзечанскі ЛГБТ-актывіст Валянцін Цішко падаў у суд заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы за публічную абразу на былога суддзю, а цяпер юрысконсульта газеты «Вячэрні Магілёў» Станіслава Леўчанку. Справа ў тым, што 6 жнiўня 2019 года юрыст магілёўскай газеты назваў Валянціна Цішко «актыўным педэрастам у Рэспубліцы Беларусь» наўпрост падчас судовага паседжання ў эканамічным судзе Мінску, калі разглядаўся пазоў «Вячэрняга Магілёва» да Рэспубліканскай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі. Актывіст лічыць, што Леўчанка тым самым здзейсніў злачынства, прадугледжанае артыкулам 189 Крымінальнага кодэкса Беларусі.

У камеры ўдзень кожны займаецца сваімі справамі. Здаецца, і людзей багата, але няма мітусьні, ніхто не замінае адзін адному. У такой сям’і “дзюбай ня клацаюць”, і хутка я гэта адчуў на сябе. Вырашыў пачысьціць зубы, стаў каля ўмывальніка, чышчу сабе зубы, вычышчаю, як пачуў за сьпінаю вокліч старэйшага па камеры: “Давай хутчэй там! Вызваляй!”

Затрыманне ўдзельніцы маршу. Фота з сайта Радыё Свабоды У сталіцы Кыргызстану Бішкеку невядомыя напалі на ўдзельніц маршу за правы жанчын, прымеркаванага да Міжнароднага жаночага дня, паведамляе Радыё Свабода. Пасля гэтага міліцыя затрымала арганізатараў і ўдзельнікаў маршу — некалькі дзясяткаў чалавек, таксама, паводле сведак, з ужываннем гвалту.