Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" ў "БелГазеце" разважае пра наступствы ўвядзення забароны ЛГБТ-прапаганды і парушэнні правоў чалавека ў сувязі з такой забаронай. На пачатку лютага стала вядома, што вернікі – прадстаўнікі хрысціянскіх канфесій – падрыхтавалі да падачы ў Адміністрацыю прэзідэнта 55 тысяч подпісаў пад петыцыяй, запушчанай групай пралайф-актывістаў, з патрабаваннем аб абмежаванні ЛГБТ-прапаганды.

Што рабіць чалавеку, калі ён сутыкаецца з праблемай, якую самастойна не можа дазволіць, а адзіны бок, здольны дапамагчы — дзяржаўны орган, піша naviny.by. Да прыкладу, што б вы параілі бацькам дзяцей, якія сутыкнуліся з фенілкетанурыю (генетычнае парушэнне абмену рэчываў), калі спецыялізаванае харчаванне ў месяц можа каштаваць больш за 500 даляраў? Альбо што рабіць людзям з інваліднасцю, калі МРЭК пазбаўляе іх групы, і гэта сур'ёзна пагаршае іх сацыяльнае становішча?

Сярод найбольш частых пытанняў, з якімі грамадзяне звяртаюцца ў Праваабарончы цэнтр "Вясна", можна адзначыць тыя, якія звязаныя з дзейнасцю ў Беларусі лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП), умовамі накіравання туды людзей, якія пакутуюць алкагольнай або наркатычнай залежнасцю, спецыфікай іх лячэння і рэабілітацыі.

Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org З заявай выступіў прэсавы сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Пэтэр Стано. 6 сакавіка ў Слуцку Мінскім абласным судом быў вынесены смяротны прысуд Віктару Скрундзіку.

У многіх краінах 8 сакавіка адзначаюць Міжнародны жаночы дзень, які першапачаткова задумваўся як дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за роўныя правы і эмансіпацыю. Але з часам – ператварыўся ў свята з кветкамі, цукеркамі і віншаваннем "мілых і пяшчотных" жанчын.

29-гадовы Віктар Скрундзік у судзе. Фота: spring96.org У пятніцу, 6 сакавіка, Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні ў Слуцку абвясціў прысуды "слуцкай бандзе". Трох жыхароў Слуцкага раёна абвінавацілі ў забойстве 79-гадовага і 94-гадовага пенсіянераў і замаху на забойства 85-гадовай жанчыны. Па дадзеных следства, абвінавачаныя спачатку душылі старых, а потым спальвалі іх жыўцом. Усё гэта адбывалася ў студзені 2019 года.

6 сакавіка актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў звярнуўся з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. Пра гэта паведамляе "Гомельская Вясна". На міжнародным узроўні актывіст падняў пытанне сістэматычнага пераследу за ўдзел у пратэстных акцыях супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй. У снежні мінулага года суддзі Першамайскага раёна Мінска Святлана Чараповіч, Анастасія Ляйкоўская і Максім Трусевіч тры разы выпісвалі яму максімальныя штрафы па 50 базавых на агульную суму 3825 руб. і адзін раз адправілі на 10 сутак за краты.

Тры гады таму жыццё 19-гадовай Яны Чуліцкай рэзка змянілася. Падчас затрымання на акцыі пратэсту на Дзень Волі яе моцна ўдарыў па галаве міліцыянт, і ўжо праз тыдзень у дзяўчыны пачаліся першыя прыступы эпілепсіі. Міліцыянт да гэтага часу застаецца беспакараным, а здароўе Яны на працягу гэтых трох гадоў пастаянна пагаршаецца.   25 сакавіка 2017 года тады яшчэ непаўнагадовую Яну Чуліцкая (да вяселля яна насіла прозвішча Яцыновіч) разам з сяброўкай Дашай затрымаў АМАП, калі яны выйшлі са сталічнага парку Чалюскінцаў на праспект Незалежнасці. У той дзень у Мінску праходзіла несанкцыянаваная акцыя на Дзень Волі.

У Беларусі склалася такая сітуацыя, што людзі, якія абараняюць правы чалавека, абараняюць уразлівыя групы, па сутнасці, сталі самі ўразлівай групай. Часта яны падвяргаюцца пераследу і рэпрэсіям з боку дзяржавы, улады не заўсёды адкрытыя да дыялога з праваабаронцамі, а грамадства поўна стэрэатыпаў і забабонаў у іх бок. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня, Дня барацьбы за жаночыя правы і роўныя магчымасці, "Вясна" распачынае серыю інтэрв'ю з беларускімі жанчынамі-праваабаронцамі — тымі, хто робіць нашае грамадства лепшым праз абарону правоў чалавека. Мы імкнемся зрабіць беларускіх актывістак праваабарончаху руху больш бачнымі ў грамадстве. Першы наш матэрыял — пра светлагорскую праваабаронцу "Вясны" Алену Маслюкову. У большай ступені яна займаецца абаронай экалагічных правоў у родным горадзе. Менавіта гэтыя правы ў апошні час стаяць у Светлагорску на парадку дня ў сувязі з будаўніцтвам і ўвядзеннем у эксплуатацыю завода бялёнай цэлюлозы.

Дзмітрый Паліенка 5 сакавіка Зміцер Паліенка падаў скаргу ў пракуратуру і Следчы камітэт з нагоды пашкоджання яго маёмасці, паведамляецца на сайце palitviazni.info.