- Катэгорыя: Вясна
ГУУС Мінгарвыканкама адказала на скаргу юрыста ПЦ "Вясна" Аляксея Лойкі аб неналежным разглядзе службовымі асобамі Фрунзенскага РУУС г. Мінска раней накіраванага туды звароту.
- Катэгорыя: Вясна
Ужо некалькі дзён каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максім Вінярскі пазбаўлены ўсіх сродкаў сувязі. Рашэнне аб блакаванні тэлефонаў і інтэрнэту было прынята судовым выканаўцам аддзела прымусовага выканання Маскоўскага раёна Юліяй Пацковой з-за непагашаных штрафаў за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці, паведамляе сайт грамадзянскай кампаніі.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога «Слова аб праве» у «БелГазеце» аналізуе працоўную дыскрымінацыю людзей за кратамі. Праца і сацыяльная абарона зняволеных – вельмі цяжкая тэма, дзе няма адзіных меркаванняў, падыходаў і ацэнак нават у шэрагах самых прасунутых даследчыкаў. Ёсць і добрая, і памылковая практыка, ёсць больш-менш прагрэсіўныя, нечаканыя гісторыі з розных краінаў. Ацаніць гэта можна толькі на аснове ўсебаковага вывучэння пенітэнцыярнай карціны, і часта гэтыя ацэнкі расчароўваюць.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля публікацый на сайце ПЦ "Вясна" і на іншых рэсурсах гісторыі Яны Чуліцкай, а таксама пасля выхада перадачы з яе ўдзелам на тэлеканале "Белсат" да бацькоў дзяўчыны ўвечары 17 сакавіка прыйшла міліцыя. Супрацоўнікі шукалі Яну і сказалі яе маці, што хочуць забраць яе ў псіхіятрычную лякарню нібыта за тое, што яна не наведвае псіхдыспансер.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінскім гарадскім судзе 19 сакавіка будзе разглядацца прыватная скарга праваабаронцаў «Магілёўскай вясны» на рашэнне суда Маскоўскага раёна Мінска аб “непадведамаснасці” ацэнкі дзеянняў Дэпартамента фінансаў і тылу МУС Беларусі. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 10 гадзін.
- Катэгорыя: Вясна
Судовая калегія па эканамічных справах Вярхоўнага cуда пакінула ў сіле адмову ў касацыйнай скарзе Беларускай асацыяцыі журналістаў, мэта якой — спрасціць працу журналістаў у судах.
- Катэгорыя: Вясна
Да 20-га сакавіка палітвязень Міхаіл Жамчужны будзе знаходзіцца ў Віцебскім абласным следчым ізалятары. Пра гэта ён паведаміў праваабаронцам у чарговым лісце з СІЗА-2.
- Катэгорыя: Вясна
19-гадовая Яна Чуліцкая (Яцыновіч) працягвае дамагацца пакарання для міліцыянтаў, якія жорстка затрымалі яе на Дзень волі ў 2017 годзе. Падчас затрымання тады яшчэ непоўнагадовай актывісткі адзін з міліцыянтаў моцна ўдарыў яе па галаве, і ўжо праз тыдзень у дзяўчыны пачаліся першыя прыступы эпілепсіі.
- Катэгорыя: Вясна
У месцах пазбаўлення волі ў Беларусі часова адмененыя кароткатэрміновыя і працяглыя спатканні “у мэтах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў”. Пра гэта БелаПАН паведаміла афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава. Раней Радыё Свабода пісала, што на Гомельскім СІЗА з’явілася абвестка аб прыпыненні ўсіх відаў спатканняў для асобаў, якія там утрымліваюцца.
- Катэгорыя: Вясна
З-за распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі арганізатары святкавання Дня волі (БНР-102) адклікаюць заяўкі на яго правядзенне.