Мікола Дзядок. Фота: ПЦ "Вясна" Як стала вядома ПЦ "Вясна", увечары 19 сакавіка актывіста анархісцкага руха Мікалая Дзядка затрымалі ў Мінску. Двое супрацоўнікаў міліцыі падыйшлі да хлопца на вуліцы Чайкінай, 16 і паведамілі, што на яго складзены пратакол па арт. 17.1 КаАП - "Дробнае хуліганства", нібыта за нанясенне надпісу на сцяну інтэрната. 

Аляксандр Вайцешык Праваабаронцу “Вясны” і юрыста Прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандра Вайцешыка чакае суд за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КаАП). З моманту складання пратаколу прайшло амаль тры тыдні, аднак суддзі ніяк не могуць вызначыцца, у якім з судоў яго судзіць.

Мінскі гарадскі суд адмовіў у задавальненні прыватнай скаргі, якую падалі праваабаронцы «Магілёўскай вясны». Гэта азначае, што праблема турэмных "раснічак" застаецца нявырашанай. Раней праваабаронцы "Магілёўскай вясны" падалі ў суд Маскоўскага раёна заяву, дзе патрабавалі ад МУС вырашыць праблему "раснічак" – металічных жалюзі і пласцін, размешчаных на вокнах турмаў і следчых ізалятараў, якія перашкаджаюць пранікненню натуральнага святла ў камеру. Пасля адмовы суда ў сувязі з "непадведамаснасцю" справы, яны звярнуліся ў Мінскі гарадскі суд. Судовае пасяджэнне адбылося 19 сакавіка 2020 года.

Аляксандр Марачэўскі і Людміла Карчэўская. Фота Рамана Кісляка Намечаныя на 24, 26 і 31 сакавіка суды над праціўнікамі акумулятарнага завода Аляксандрам Марачэўскім, Людмілай Карчэўскай і Уладзімірам Марозам адкладаюцца. Пра гэта «Брэсцкай газеце» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк. Нагадаем, што пратаколы на актывістаў былі складзены па заявах супрацоўнікаў міліцыі, якія лічаць, што праціўнікі завода АКБ іх абылгалі.

Дзяніс Урбановіч Каля 9 вечара 18 сакавіка да дому лідэра “Маладога фронту” Дзяніса Урбановіча прыйшлі чатыры міліцыянты і запатрабавалі праехаць з імі ў адзін з мінскіх апорных пунктаў. Прычын затрымання яны не патлумачылі. Урбановіч распавёў “БелаПАН”, што яго пратрымалі там каля гадзіны, узялі тлумачэнні і адпусцілі.

Алена Янушкоўская. Фота: "Віцебская Вясна". Віцебскую актывістку і блогерку Алену Янушкоўскую шэсць разоў судзілі за ўдзел і заклікі да ўдзелу ў акцыях за незалежнасць Беларусі. Агульная сума штрафаў, прысуджаных Янушкоўскай, складае 4725 рублёў.

У грамадскую прыёмную Праваабарончага цэнтру "Вясна" зьвярнуўся 24-гадовы жыхар Мінска Ігар Кісялёў. А перад гэтым у яго адбылося судовае пасяджэнне аб накіраванні на прымусовае лячэнне ў ЛПП. Паспрабуем разам з Ігарам разабрацца і паглядзець, як можа выглядаць працэдура накіравання чалавека ў ЛПП і якія падводныя камяні могуць пры гэтым сустрэцца.

Станіслаў Івашкевіч. Фота з сайта БАЖ Аўтар перадачы “Давайце разбірацца” на тэлеканале “Белсат” Станіслаў Івашкевіч спрабаваў узяць каментар у дырэктара ААТ “Будтрэст № 1” Уладзіміра Бубліка.

Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак Актывісту “Маладога Фронту” Філіпу Шаўрову, затрыманаму за расфарбаваныя рукі помніка Пушкіну, прад’явілі канчатковыя абвінавачванні. Як паведаміла “Вясне” яго жонка Вольга, у яго крымінальнай справе акрамя інцыдэнту з помнікам яшчэ два эпізоды.

Уладзімір Цыгановіч Блогер Уладзімір Цыгановіч, які вядзе youtube-канал MozgOn, завочна быў асуджаны на 15 сутак арышу за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.