- Катэгорыя: Вясна
Мікалай Дзядок Як распавёў “Вясне” Мікалай Дзядок, ноччу з 12 на 13 сакавіка яго знялі з цягніка Варшава-Брэст, дзе ён мусіў перасаджвацца на Мінск. Пратрымалі актывіста прыкладна 3 гадзіны:
- Катэгорыя: Вясна
Стала вядома, што ў Беларусі сабралі 52 тысячы подпісаў пад калектыўным зваротам у Адміністрацыю Прэзідэнта з патрабаваннем «ініцыяваць прыняцце закона аб забароне прапаганды і публічнай дэманстрацыі гомасэксуалізму і іншых палавых збачэнняў непаўналетнім і ўнясенне адказнасці за гэтыя дзеянні ў Крымінальны кодэкс». У СМІ таксама быў апублікаваны адказ Міністэрства аховы здароўя на калектыўны зварот грамадзян, з якога вынікае, што «Міністэрства выступае за прапаганду традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і падтрымала наступныя прапановы ў межах праекта Закона «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці»:
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскага аператара-фрылансера Міхаіла Аршынскага нечакана затрымалі каля пяці гадзін вечара ў цэнтры Магілёва, недалёка ад яго дома.
- Катэгорыя: Вясна
Стала вядома дата апеляцыйнага перагляду справы братоў Косцевых, якім вынеслі смяротныя прысуды.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіста Валера Рабцава, асуджанага за ўдзел у акцыях за незалежнасць, збіраецца наведаць камісія, каб праверыць, ці належным чынам ён даглядае сваё дзіця з інваліднасцю. Раней Валера Рабцава судзілі за ўдзел у акцыях, што адбыліся 7, 8 і 21 снежня 2019 года. У выніку ён атрымаў штраф агулам у 80 базавых велічынь (2160 рублёў).
- Катэгорыя: Вясна
12 сакавіка Праваабарончы цэнтр "Вясна" узнагароджаны штогадовай прэміяй АБСЕ "Абаронца дэмакратыі".
- Катэгорыя: Вясна
Юрысты Праваабарончага цэнтру "Вясна" накіравалі Працоўнай групе па адвольных затрыманнях ААН* паведамленне аб пераследзе блогераў і актывістаў за іх удзел у мірных акцыях пратэсту супраць “паглыбленнай інтэграцыі” з Расіяй.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 12 сакавіка, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце. Гэты дзень быў абвешчаны з мэтай падтрымкі адзінага інтэрнэту без абмежаванняў і падкрэслення таго, як ўрады ва ўсім свеце стрымліваюць і падвяргаюць цэнзуры свабоду слова ў Інтэрнэце.
- Катэгорыя: Вясна
Вакаліст мінскай музычнай групы з дапамогай юрыста "Вясны" Аляксея Лойкі звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН з індывідуальным паведамленнем аб умяшальніцтве дзяржавы ў свабоду творчага выказвання меркавання. Музыка Дзмітрый чатыры гады з'яўляўся вакалістам мінскай музычнай групы, якая рэгулярна выступала ў розных гарадах Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі і Германіі. Гэтай групай зацікавіўся ГУБАЗіК МУС. Прычынамі такой павышанай цікавасці сталі пяць песень гэтай групы, якія, на думку ўладаў, нібыта ўтрымлівалі заклікі да звяржэння ўлады неканстытуцыйным шляхам.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прааналізаваў прысуд суда Савецкага раёна Мінска ад 12 лютага 2020 года, якім былі асуджаныя 19-гадовыя анархісты Мікіта Емяльянаў і Іван Комар на сем гадоў пазбаўлення волі кожны ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Якія высновы зрабілі праваабаронцы "Вясны" з прысуду новых палітвязняў? З пачаткам радыкалізацыі анархісцкага пратэсту ў Беларусі ўлады пільна сочаць за дзеяннямі анархістычных супольнасцяў і асобных асоб. Не абмяжоўваючыся кантролем, праваахоўнікі рэгулярна ажыццяўляюць дэманстратыўныя сілавыя акцыі ў дачыненні да анархістаў. Многія анархісты сталі ахвярамі парушэнняў правоў чалавека і асноўных свабод: права на справядлівы суд, свабоду і асабістую недатыкальнасць, права не падвяргацца катаванням і жорсткаму, бесчалавечнаму, зневажальнаму абыходжанню, свабоды мірных сходаў, меркаванняў і асацыяцый, права на абарону ад умяшальніцтва ў асабістае жыццё.