Іван Комар і Мікіта Емяльянаў у судзе. Вярхоўны суд прызначыў на 27 сакавіка разгляд апеляцыйных скаргаў на прысуды анархістам Мікіту Емяльянаву і Івану Комару. Пра гэта праваабаронцам "Вясны" паведаміла актывістка Яна Чуліцкая.

Чарговае пасяджэнне гарадзенскіх курсаў "Мова нанова", якое прайшло другога сакавіка ў Гародні, было прысвечана праблеме смяротнага пакарання. Як піша "Гарадзенская Вясна", спярша ўдзельнікі заняткаў перакладалі на беларускую мову тэкст, датычны праблемы каронавірусу і патэнцыйнага пакарання за яго распаўсюд у Кітаі, а потым адбылася сустрэча і дыскусія з каардынатарам кампаніі супраць смяротнага пакарання - мінскім праваабаронцам Андрэем Палудам. Абмеркаванне праблемы смяротнага пакарання ў нашай краіне і яго рэалізацыі пераўтварыліся на сустрэчы ў змястоўную дыскусію, дзе гучалі сама розныя аргументы за і супраць смяротнай кары.

Ляснула абкаванае бляхаю вакенца ў дзьвярах, і голас кантралёра абвясьціў: “Рыхтуемся на прагулку!”

Ляснула абкаванае бляхаю вакенца ў дзьвярах, і голас кантралёра абвясьціў: “Рыхтуемся на прагулку!”

Ілюстрацыйнае фота: Bymedianet З пачаткам  вучобы дзяцей у школе, мы з жонкай неяк нечакана для сабе сутыкнуліся з праявамі нашай дзяржаўнай ідэалагічнай машыны. Пакуль старэйшы сын навучаўся ў пачатковых класах у вядомай мінскай гімназіі № 23 з беларускай мовай навучання, з такой праблемай нам сутыкацца не прыходзілася. Але вось калі нашая малодшая дачка пайшла ў пачатковую школу, якая знаходзіцца проста насупраць нашага дома, сітуацыя змянілася. І я, як аказалася, быў не зусім да гэтага гатовы і падрыхтаваны.

Вольга Жураўская. Фота: "Наш Дом". У дачыненні да відэаблогеркі Вольгі Жураўскай («Снимать разрешено») распачатая крымінальная справа за публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК РБ). Блогерцы пагражае да трох гадоў абмежавання волі.

На сайте petitions.by 27 лютага з’явілася дзіўная петыцыя, якая заклікае адмяніць фінансаванне на ўтрыманне зняволеных у турмах і перавесці сродкі, прызначаныя для ўтрымання зняволеных, на лячэнне дзяцей. Праваабаронцы паспрабавалі разабрацца, што не так у гэтым не зусім дасведчаным звароце, які паспелі падпісаць ажно 144 чалавекі.

Аляксандр Вайцешык На праваабаронцу “Вясны” і юрыста Прафсаюза РЭП з Баранавічаў склалі пратакол за дробнае хуліганства (артыкул 17.1 КаАП). Яго абвінавачваюць у тым, што ён спрабаваў трапіць у актавую залу акгракамбіната “Сноў” у Нясвіжы без “запрашальнага мандата”. Акрамя таго, ён нібыта штурхаў дружынніка, які стаяў каля дзвярэй, і замінаў грамадзянам праходзіць у залу на сход.

Мікалай Шарах. Суд Полацка і Полацкага раёна 2 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу прафсаюзнага актывіста Міколы Шараха, якога вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП).