У сталіцы Кыргызстану Бішкеку невядомыя напалі на ўдзельніц маршу за правы жанчын, прымеркаванага да Міжнароднага жаночага дня, паведамляе Радыё Свабода. Пасля гэтага міліцыя затрымала арганізатараў і ўдзельнікаў маршу — некалькі дзясяткаў чалавек, таксама, паводле сведак, з ужываннем гвалту.
Невядомыя ў масках, узброеныя палкамі, білі жанчын, вырывалі ў іх транспаранты і раскідвалі іх. Пасля прыбыцця міліцыі нападнікі збеглі. Затрыманых удзельніц маршу, а таксама журналістаў павезлі на аўтобусах у УУС. Прычыну затрымання не патлумачылі. Неўзабаве ўсіх выпусцілі.
У Кыргызстане ад хатняга гвалту толькі ў 2019 годзе пацярпелі 5 тысяч жанчын. Толькі ў першы тыдзень 2020 году ў Кыргызстане пасля збіцця мужамі загінулі дзве жанчыны. Адну з іх муж абліў кіпенем, спрабуючы схаваць сляды збіцця на целе. Мясцовыя актывісты спрабуюць прыцягнуць увагу да праблемы сямейнага гвалту, але не атрымліваюць падтрымку ўладаў краіны і грамадскасці.
У Бішкеку феміністак пабілі палкамі, але затрымалі не нападнікаў, а ахвяраў
Крыніца: У Бішкеку феміністак пабілі палкамі, але затрымалі не нападнікаў, а ахвяраў Відэа