- Катэгорыя: Вясна
Раней palesse.press распавядаў, як жыхара Рэчыцы збілі міліцыянты, абвінаваціўшы ў непадпарадкаванні, і суд прызнаў яго вінаватым ды асудзіў да арышту і штрафу. Але мужчына не пагадзіўся з беспадстаўным пакараннем і аспрэчыў рашэнне раённага суда. Гісторыя атрымала станоўчую развязку, паведамляе Белсат. На каталіцкія Каляды Андрэй Карбалевіч са знаёмцамі чакалі таксоўку ля рэчыцкага прыватнага дому. Аднаго хлопца трымалі пад рукі, бо той быў нападпітку. Замест таксоўкі да кампаніі пад’ехала міліцэйскае аўта. Каб у п’янага хлопца не ўзнікла праблемаў з праваахоўнікамі, кампанія вырашыла вярнуцца ў двор. Міліцыянты пайшлі следам.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Войніча асудзілі за экстрэмісцкі надпіс, які выпадкова патрапіў ў кадр яго відэа. 29 красавіка 2019 году Андрэй Войніч размясціў на сваім youtube-канале ролік, дзе размаўляе з актывістам «Еўрапейскай Беларусі» Алесем Круткіным ў пад'ездзе жылога дома. У кадр патрапіў надпіс, зроблены на сцяне лесвічнага пралёта — абрэвіятура, прызнаная рашэннем суда Цэнтральнага раёна г.Мінска ад 2018/12/14 экстрэмісцкай і уключаная ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
- Катэгорыя: Вясна
Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ) 4 сакавіка апублікавала фінальную справаздачу па выніках назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі ў лістападзе 2019 года.
- Катэгорыя: Вясна
Віцебскія праваабаронцы Павел Левінаў і Леанід Свецік звярнуліся з просьбай да адміністрацыі СІЗА №2, дзе зараз знаходзіцца палітвязень Міхаіл Жамчужны, даць ім кароткатэрміновае спатканьне з ім. Таксама яны прасілі дазволіць зрабіць для яго перадачу і пералічыць на ягоны асабісты рахунак сродкі. Праваабаронцам далі дазвол толькі на пералік грошай, паведамляе "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Зміцер і Наста Паліенкі прыйшлі ў Менскі гарадзкі суд, каб забраць сваю тэхніку, якая раней была канфіскаваная для правядзення следчых дзеянняў па крымінальнай справе Дзмітрыя. Але аказалася, што яна зламаная.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Аляксей Лойка зноў звярнуўся ў пракуратуру горада са скаргай на адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і бяздзейнасць пракуратуры Першамайскага раёна г. Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 4 сакавіка працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні журналісткі Аліны Скрабуновай, паведамляе служба маніторынгу БАЖ. Аліну абвінавачвалі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ — за тое, што яна разам з аператарам Аляксандрам Сідарэўскім знялі рэпартаж пра юбілей Магілёўскага тралейбуснага парка. Сюжэт быў паказаны ў эфіры тэлеканала “Белсат” 19 студзеня і падаваўся ў пазітыўным ключы.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончая супольнасць Беларусі 23 і 24 лютага ўдзельнічала ў каардынацыйнай сустрэчы, зладжанай Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні. Да сустрэчы далучыліся міжнародныя партнёры, у тым ліку Спецыяльная дакладчыца ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі, Фонд дамоў правоў чалавека, Хельсінкскі фонд па правах чалавека, FIDH I CRD. Пра гэта піша humanrightshouse.org.
- Катэгорыя: Вясна
Больш за год таму ў гомельскай жаночай папраўчай калоніі №4 ўрачыста адкрылі інтэрнат для мам з дзецьмі, але ў выніку амаль не выкарыстоўвалі яго з-за холада. Праваабаронцы «Магілёўскай Вясны» вырашылі накіраваць запыт у Дэпартамент выканання пакаранняў і затым атрымалі адказ ад намесніка начальніка наконт умоў утрымання мам з груднымі дзецьмі ў зняволенні.
- Катэгорыя: Вясна
У лютым Людміла Кучура падала шэраг скаргаў у барацьбе за правы свайго асуджанага мужа ў папраўчай калоніі №15 і турме №4 г. Магілёва.