- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе БАЖ, магілёўскую журналістку Дар’ю Чульцову збіраюцца прыцягнуць да адказнасці паводле ч. 2 арт.22.9 КаАП — нібыта за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.
- Катэгорыя: Вясна
6 і 7 сакавіка 2020 года Маскве прайшоў семінар "Механізмы ААН па правах чалавека: ад тэорыі да практыкі эфектыўнай абароны індывідуальных правоў", які праводзіў Інстытут права і публічнай палітыкі. Яго ўдзельнікамі сталі адвакаты і супрацоўнікі няўрадавых арганізацый з розных рэгіёнаў Расіі; для ўдзелу трэба было прайсці конкурсны адбор. У якасці экспертаў семінара былі запрошаны прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Аляксандр Вашкевіч і беларуская адвакатка Наталля Мацкевіч.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" у "БелГазеце" крытыкуе наяўнасць у заканадаўстве і прымяненне на практыцы да асуджаных артыкула 411 Крымінальнага кодэкса. Артыкул 411 - "Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі" - унікальны інструмент у руках МУС, пры дапамозе якога можна запалохваць турэмнае насельніцтва, падаўжаць практычна бясконца знаходжанне зняволенага за кратамі.
- Катэгорыя: Вясна
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў патрабуе ад Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) узмацніць меры бяспекі ў месцах пазбаўлення волі ў сувязі з рапаўсюдам каранавірусу. Сярод патрабаванняў – прыпыніць выкананне адміністрацыйных арыштаў, а таксама – вызваленне непаўналетніх і пажылых зняволеных, наогул тых, хто не пагражае грамадзкай бяспецы. У звароце ў МУС Павал Левінаў піша, што «сістэма выканання пакаранняў РБ закрытая, але мае дастаткова наведнікаў», таму «лічыць, што каранавірус туды не прабярэцца, не даводзіцца». Між тым, асобы, якія ўтрымліваюцца зараз у месцах несвабоды, знаходзяцца ў групе рызыкі: маюць слабы імунітэт і ня маюць магчымасці самаізалявацца і трымаць сацыяльную дыстанцыю.
- Катэгорыя: Вясна
Мінская актывістка Мая Навумава 21 сакавіка звярнулася з індывідуальнай скаргай у Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яна ўзняла пытанне сістэматычнага пераследу за ўдзел у пратэстных акцыях супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй, паведамляе "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
19 сакавіка суд Партызанскага раёна г. Мінска разгледзеў скаргу Людмілы Кучуры на неправамерныя дзеянні Следчага камітэта, які без належнай увагі перанакіраваў заяву аб здзяйсненні ў дачыненні да асуджанага Пятра Кучуры злачынства ў Дэпартамент выканання пакаранняў.
- Катэгорыя: Вясна
Суд адмовіў у накіраванні ў Лячэбна-працоўны прафілакторый 24-гадовага жыхара Мінска Ігара Кісялёва. Нягледзячы на падробленыя дакументы і захворванні сэрца (пра што заяўляў хлопец), суд у сваім рашэнні ўсё ж прыняў да ўвагі іншыя довады. 17 сакавіка ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска пачаўся судовы працэс над Ігарам Кісялёвым, дзе ставілася пытанне аб накіраванні Ігара Кісялёва ў ЛПП. Суддзя — Мікалай Багамякаў, а заяўнікам выступіў маёр міліцыі Фрунзенскага РАУС г. Мінска Віталь Кузякін.
- Катэгорыя: Вясна
Фрылансеры Аліна Скрэбунова і Аляксандр Сідарэўскі не з’явіліся на працэс, спаслаўшыся на рэкамендацыі пазбягаць масавага збору людзей.
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў тры рашэнні на карысць Кастуся Жукоўскага па скаргах, звязаных з штрафамі па артыкуле 22.9 ( «Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ») і 23.34 КаАП Беларусі ( «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў"). Пра гэта паведамляе Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".