Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу кіраўніка БНФ Рыгора Кастусёва на парушэнне беларускімі ўладамі яго права на свабоду мірных сходаў. Пра гэта паведаміў mspring.online праваабаронца «Магілёўскай вясны» Барыс Бухель, які і падрыхтаваў дакументы на адрас КПЧ. Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў пры дапамозе праваабаронцы Барыса Бухеля накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН яшчэ 24 верасня 2018 года. У сярэдзіне лютага 2020 года спецыяльныя дакладчыкі КПЧ ААН Крыстаф Хэйнс і Юваль Шані паведамілі, што скарга была зарэгістравана 7 студзеня пад нумарам 3690/2019. Копія скаргі была таксама накіраваная прадстаўнікам беларускай улады – у іх ёсць паўгода, каб на яе адказаць.

Першы дзень вясны ў Беларусі адзначыўся экалагічнымі пратэстамі адразу ў двух гарадах: у Берасці і Светлагорску.

Адесь Дзергачоў Праваабаронца “Вясны” са Смаргоні Алесь Дзергачоў прааналізаваў практыку судоў па прызначэнні пакакаранняў грамадскім актывістам у выглядзе адміністрацыйнага арышту за ўдзел у снежаньскіх акцыях за незалежнасць Беларусі. У выніку ён прыйшоў да высновы, што існуючае заканадаўства, якое прадугледжвае складанне тэрмінаў пры прызначэнні пакарання, носіць дыскрымінацыйны характар.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Віктар Паўлаў у судзе. Зварот асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Віцебшчыны Віктара Паўлава быў зарэгістраваны 28 лютага за нумарам 3714/2020. Пра гэта паведамляецца на старонцы “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” ў фэйсбуку.

Ян Грыб. Фота: spring96.org Ян Грыб так і не змог абскардзіць рашэнне суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН па сітуацыі полацкага актывіста Алеся Круткіна, які адбывае 45 сутак запар за расклейку ўлётак па артыкуле 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Наталля Спірыдонава і Алесь Круткін на судзе. Фота Зміцера Казлова (Шэры кот)

ЛПП у Магілёве. Сярод найбольш частых пытанняў, з якімі грамадзяне звяртаюцца ў Праваабарончы цэнтр "Вясна", можна адзначыць тыя, якія звязаныя з дзейнасцю ў Беларусі лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛПП), умовамі накіравання туды людзей, якія пакутуюць алкагольнай або наркатычнай залежнасцю, спецыфікай іх лячэння і рэабілітацыі.

У снежні 2019 і напачатку студзеня 2020 года года ў Мінску і яшчэ ў некалькіх гарадах Беларусі прайшлі мірныя акцыі супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй і ў падтрымку незалежнасці Беларусі. Самай масавай з іх, па падліках назіральнікаў, стала акцыя 20 снежня, у якой прыняла ўдзел больш за 1500 чалавек. На жаль, рэпрэсіі ў адносінах да ўдзельнікаў гэтых акцый не прымусілі сябе доўга чакаць. Актыўныя грамадзяне, якія выходзілі на акцыі, масава пачалі атрымліваць пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння, а затым былі асуджаны на штрафы і суткі. Па выніках двух месяцаў судоў над актывістамі “Вясна” прааналізавала, хто больш за ўсіх трапіў пад пераслед пасля акцый, колькі штрафаў і сутак атрымалі актывісты, а таксама ў якіх гарадах праходзілі суды і хто з суддзяў стаў рэкардсменам па вынясенню палітычна матываваных рашэнняў.

Суд Савецкага раёна Мінска 12 лютага 2020 года асудзіў 19-гадовых анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на сем гадоў пазбаўлення волі кожнага ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яны былі асуджанныя за дзве акцыі: Мікіта Емельянаў кінуў лямпачку з чырвонай фарбай у будынак Мінгарсуда, дзе ў той дзень мусіў пачацца суд на Дзмітрыем Паліенкам. А пазней двойчы кідаў «кактэйль Молатава» ў дзверы ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Іван Комар ў гэты момант быў у суседнім скверы. Свой учынак анархісты патлумачылі тым, што яны выступаюць супраць пераследу палітычных зняволеных. Абодвух прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: артыкул 341,  частка 1 артыкула 14, частка 2 артыкула 218,  частка 2 артыкул 295-3.