На валанцёрку ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай са Светлагорску Юлію, якая працуе ў мясцовай школе №10 бібліятэкаркай, аказвае ціск дырэктарка школы. Усё пачалося пасля таго, як Юлія стаяла на пікеце па зборы подпісаў за Ціханоўскую і фатаграфавалася с тапкам – новым сімвалам пратэстаў ад каманды “Краіны для жыцця”. У нядзелю 31 траўня ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай развярнула пікет па зборы подпісаў ля ГЦ “Бярозкі” ў Светлагорску. Каля пікета стаялі развароты з надпісам “Страна для жизни” і два вялікія карычневыя тапкі. На гэтым пікеце і валанцёрыла Юлія.

На валанцёрку ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай са Светлагорску Юлію, якая працуе ў мясцовай школе №10 бібліятэкаркай, аказвае ціск дырэктарка школы. Усё пачалося пасля таго, як Юлія стаяла на пікеце па зборы подпісаў за Ціханоўскую і фатаграфавалася с тапкам – новым сімвалам пратэстаў ад каманды “Краіны для жыцця”. У нядзелю 31 траўня ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай развярнула пікет па зборы подпісаў ля ГЦ “Бярозкі” ў Светлагорску. Каля пікета стаялі развароты з надпісам “Страна для жизни” і два вялікія карычневыя тапкі. На гэтым пікеце і валанцёрыла Юлія.

Павел Левінаў Як паведамляе "Віцебская Вясна", праваабаронца Павел Левінаў звярнуўся да старшыні ЦВК па выбарах Лідзіі Ярмошынай з просьбай адмовіць Лукашэнку ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата на прэзідэнцтва на падставе таго, што дзеючы прэзідэнт публічна выказвае пагрозы жыццю простых выбарцаў. Праваабаронца папрасіў таксама Ярмошыну паскардзіцца на яго ў Следчы камітэт. 

Рада "Саюза беларускіх пісьменнікаў" прыняла заяву ў сувязі з пагаршэннем сітуацыі са свабодай слова ў Беларусі. Яны гэта звязваюць з чарговымі кадравымі перастаноўкамі ў беларускім урадзе. Як мяркуюць незалежныя эксперты, наступствам гэтага можа стаць пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Гэта знайшло пацвярджэнне ўжо ў першых выказваннях новапрызначаных чыноўнікаў, піша прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

Ілюстрацыя са старонкі "ААН у Беларусі" ў Фэйсбуку З гэтага года ААН у Беларусі працуе з грамадскімі наглядальнымі камісіямі па пытаннях павышэння кваліфікацыі, паляпшэння практычных аспектаў візітаў у месцы пазбаўлення волі, рэагавання на скаргі асуджаных. Аб гэтым паведамляецца на афіцыйнай старонцы арганізацыі ў Фэйсбуку.

На праваабаронцу "Вясны" Алену Маслюкову 11 чэрвеня супрацоўнікі светлагорскага РАУС склалі пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) нібы за ўдзел 31 траўня ў пікетаванні. Пратакол на яе склаў маёр міліцыі Аляксандр Пераведзенцаў. У пратаколе пазначана, што Алена Маслюкова "ажыццяўляла пікетаванне,прысутнічая ў групе грамадзян з дэманстрацыяй асабіста вырабленым Ахрамчуком транспаранта "Свабоду Сяргею Ціханоўскаму".

Святлана Ціханоўская. Фота: Уладзь Грыдзін. Радыё Свабода Патэнцыйная кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская 11 чэрвеня заявіла аб зняцці ўсіх сваіх пікетаў у абласных цэнтрах і сталіцы на тры дні – 12, 13 і 14 чэрвеня. Адмысловая заява Ціханоўскай размешчаная ў форме відэазвароту на  Telegram-канале Nexta.

Як распавяла светлагорская праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова, яе выклікаюць у мясцовы РУУС 11 чэрвеня ў 11 гадзін у якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Пра гэта ёй паведаміў маёр міліцыі Пераведзенцаў.  Алена Маслюкова з'яўляецца доўгатэрміновай назіральніцай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". На выбарчых пікетах па збору подпісаў яна ажыццяўляе свае функцыі па назіранню. Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч заяўляе, што адміністрацыйны працэс у дачыненні да Алены Маслюковай расцэньваецца як перашкода ў ажыццяўленні ёй легітымнай дзейнасці як назіральніцы.

Як распавяла светлагорская праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова, яе выклікаюць у мясцовы РУУС у якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Пра гэта ёй паведаміў маёр міліцыі Пераведзенцаў.  Алена Маслюкова з'яўляецца доўгатэрміновай назіральніцай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". На выбарчых пікетах па збору подпісаў яна ажыццяўляе свае функцыі па назіранню. Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч заяўляе, што адміністрацыйны працэс у дачыненні да Алены Маслюковай расцэньваецца як перашкода ў ажыццяўленні ёй легітымнай дзейнасці як назіральніцы.

Як распавяла светлагорская праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова, яе выклікаюць у мясцовы РУУС у якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Пра гэта ёй паведаміў маёр міліцыі Пераведзенцаў.  Праваабаронца паведаміла, што Светлагорску складаюць пратаколы на тых, хто на пікеце каля ГЦ “Бярозка” 31 траўня трымаў плакат з надпісам “Свабоду Сяргею Ціханоўскаму”. Так, пратакол па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) складзены на актывіста Сяргея Біствіцкага, а таксама два пратаколы на Віктара Ахрамчука. У РАУС выклікаюць Вадзіма Паветку.