- Катэгорыя: Вясна
Назіранне за выбарамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца РПГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт” і ПЦ “Вясна” ў рамках кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. "Правабаронцы за свабодныя выбары".
- Катэгорыя: Вясна
Прычынай адміністрацыйнай справы стала выступленнне Аркадзя Жызнеўскага ў стрыме блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбыўся вечарам 15 красавіка. Суд адбыўся ў Маладзечне 11 чэрвеня, паведамляе Рэгіянальная газета.
- Катэгорыя: Вясна
Сябр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, Уладзімір Няронскі ("Слуцк для жыцця") пераведзены ў Мінск, паведамляецца ў тэлеграм-канале «Выбары. Беларусь». У яго кватэры прайшоў вобшук.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", палітвязень Сяргей Ціханоўскі цяпер знаходзіцца ў карцары ў СІЗА-1 і прабудзе там да 19 чэрвеня. Пра гэта даведаліся, калі спрабавалі перадаць яму перадачку. Дакладная прычына накладзенага пакарання — невядомая.
- Катэгорыя: Вясна
5 траўня на канале «Страна для жизни», які стварыў Сяргей Ціханоўскі, цяпер арыштаваны і прызнаны палітвязнем блогер, выйшаў ролік, дзе жыхар вёскі Прудок Мазырскага раёна фермер Аляксандр Вянгура распавёў пра тыя цяжкасці, з якімі ён сутыкнуўся, вырашыўшы заняцца фермерскай гаспадаркай. А 4 чэрвеня спачатку ў дом самога фермера, а потым і ў дом ягонай маці ўварваліся невядомыя людзі ў цывільным адзенні, правялі агляд і ў выніку фермер быў затрыманы. Маці Аляксандра Вянгуры – Тамара Фёдараўна распавяла Палескай Вясне пра жудасную ноч з 3 на 4 чэрвеня і наступныя дні.

Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" Арцём Чарняк і Міхаіл Бандарэнка, а таксама блогер Дзмітрый Казлоў (шэры кот) асуджаныя на "суткі" і знаходзяцца на ізалятары часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна ў Мінску.
- Катэгорыя: Вясна
Вядомая ў Еўропе абаліцыяністка і прэзідэнтка няўрадавай праваабарончай арганізацыі "Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў" Тамара Чыкунова накіравала ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь афіцыйны зварот аб памілаванні братоў Станіслава і Іллі Косцевых. У тэксце хадайніцтва на імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі Тамара Чыкунова адзначае, што смяротнае пакаранне перапыняе права на рэабілітацыю тых, хто ўчыніў злачынства.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам “Вясны” стала вядома, што затрыманы ў мінулую суботу ў вёсцы Прусы Пастаўскага раёну Андрэй Новікаў з 11 чэрвеня знаходзіцца ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску. Яму прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
На праваабаронцу "Вясны" Алену Маслюкову 11 чэрвеня супрацоўнікі светлагорскага РАУС склалі пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) нібы за ўдзел 31 траўня ў пікетаванні ў мясцовым скверы. Пратакол на яе склаў маёр міліцыі Аляксандр Пераведзенцаў. У пратаколе пазначана, што Алена Маслюкова "ажыццяўляла пікетаванне,прысутнічая ў групе грамадзян з дэманстрацыяй асабіста вырабленым Ахрамчуком транспаранта "Свабоду Сяргею Ціханоўскаму".