Як распавяла светлагорская праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова, яе выклікаюць у мясцовы РУУС у якасці асобы, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Пра гэта ёй паведаміў маёр міліцыі Пераведзенцаў. Праваабаронца паведаміла, што Светлагорску складаюць пратаколы на тых, хто на пікеце каля ГЦ “Бярозка” 31 траўня трымаў плакат з надпісам “Свабоду Сяргею Ціханоўскаму”. Так, пратакол па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) складзены на актывіста Сяргея Біствіцкага, а таксама два пратаколы на Віктара Ахрамчука. У РАУС выклікаюць Вадзіма Паветку.
За месяц – больш за 1000 сутак арыштаў і сотня непад'ёмных штрафаў. Наперадзе новыя суды