У будынак галаўнога офіса "Белгазпрамбанка" сёння прыйшлі каля 50 чалавек у масках, паведамляюць чытачы onliner.by. Таксама крыніцы паведамляюць, што ператрусы прайшлі і ў двух сябраў ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі. Пакуль афіцыйных каментароў ад банка або штаба Бабарыкі няма.

Затрыманне прыхільнікаў блогера Сяргея Ціханоўскага ў Гомелі. Фота TUT.BY Адладжаны судовы канвеер, скіраваны на пакаранне тых, хто падтрымліваў відэаблогера і заснавальніка Youtube-канала «Cтрана для жизни» Сяргея Ціханоўскага, нечакана даў збой у Гомелі.

Валянцін Стэфановіч. Фота: Беларускае Радыё Рацыя. Здаецца, нічога не змянілася. Усё, што адбываецца сёння –  мы ўжо калісьці бачылі. Выбары ў Беларусі, як і раней, застаюцца працэсам скрайне прадказальным і кіраваным. А інакш у краіне, дзе ўжо 20 гадоў адсутнічае нармальны канкурэтны і плюралістычны палітычны працэс, і быць не можа. Любая альтэрнатыва нязменнаму кіраўніку дзяржавы ўспрымаецца тут, як пагроза нацыянальнай бяспецы, як дзёрзкі выклік “яму самому”. Менавіта таму пасля ўсіх прэзідэнцкіх выбараў, за выключэннем 2015, некаторыя з тых, хто кінуў гэты выклік – апынаюцца ў турмах. Як паказвае гэтая сумная завядзёнка асабліва жорстка “ён” разбіраецца з “перабежчыкамі” – учорашнімі прадстаўнкамі ўлады, заявіўшымі пра свае альтэрнатыўныя палітычныя амбіцыі. Таксама па гэтай жа сумнай завядзёнцы электаральныя кампаніі ў нашай краіне, як правіла, суправаджаюцца рэзкім ростам рэпрэсій у дачыненні да асабліва незадаволеных такім станам рэчаў.

У Брэсце працягваецца збор подпісаў за вылучэнне кадыдатаў на пасаду прэзідэнта Беларусі. Ініцыятыўныя групы абралі ў якасці асноўнага месца збору подпісаў кавалак вуліцы Савецкай перад уваходам у кінатэатр “Беларусь”.

Калінкавіцкі райвыканкам Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Калінкавічаў Андрусь Мядзведзеў стаў выпадковым сведкам таго, як парушаецца выбарчае заканадаўства на этапе збору подпісаў.

Суды і затрыманні працягваюцца 10 чэрвеня. Пад рэпрэсіі трапілі тыя, хто тым ці іншым чынам быў звязаны з пікетамі па збору подпісаў: сябра ініцыятыўных груп, удзельнікі пікетаў, журналісты "Белсат", якія яго асвятлялі. Асудзілі і ўдзельнікаў у стрыме з блогерам Ціханоўскім. Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, у Віцебску ў судзе Чыгуначнага раёну 10 чэрвеня пакаралі Аляксандра Іллінца. 

Рэгіянальнага каардынатара ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Аляксандра Мілюка, які кіраваў зборам подпісаў па 6 раёнах Гарадзеншчыны, фактычна пазбавілі магчымасці выконваць гэтую працу.  Міліцыя некалькі дзён спрабавала злавіць Аляксандра Мілюка на той падставе, што ён нібыта з'яўляецца кантактам першага ўзроўню па хваробе COVID-19 і павінен мусіць знаходзіцца дома. Урэшце ў панядзелак, 8 чэрвеня, у дом Мілюка ў Мастах заявілася цэлая "брыгада" міліцыі. Прадстаўнікі міліцыі сталі сцвярджаць, што ёсць афіцыйная інфармацыя, што Мілюк з'яўляецца кантактам першага роўню. Спасылаліся нібыта на галоўнага лекара Мастоўскага шпіталю. Аднак пацвердзіць гэта фактамі і дакументамі не змаглі. "Брыгада" настойвала, што Мілюк павінен здаць тэст на каранавірус, але актывіст адмовіўся. Ён заявіў, што не рабіў ніякіх запытаў да медыкаў, таму што ніякіх падставаў для гэтага не было і няма. 

7 чэрвеня ў Мінску на плошчы перад Камароўскім рынкам прайшлі пікеты па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) ГУУС Мінгарвыканкама перастаў прымаць перадачы для затрыманых — "у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай". Гэтую інфармацыю апублікавала ў сябе ў Facebook Марына Адамовіч, жонка апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча, які цяпер адбывае там арышт, піша TUT.BY. Па нумары дзяжурнага ў ЦІП TUT.BY пацвердзілі, што з 10 чэрвеня перадачы часова не прымаюцца "з-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі". Як доўга працягнецца гэты забарона, дзяжурны растлумачыць не змог.