- Катэгорыя: Вясна
Каардынатарка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Мінску Вольга Паўлава распавяла, што пры зборы подпісаў на пікетах яны сутыкнуліся з тым, што ў людзей з інваліднасцю, якія фізічна не могуць патрапіць на пікеты, па сутнасці, адсутнічае магчымасць пакінуць свой подпіс за вылучэнне кандыдатаў. Вольга Паўлава звярнулася ў Цэнтрвыбаркам за тлумачэннямі, ці можа сваяк або іншая асоба па даверанасці ад выбаршчыка з інваліднасцю пакінуць свой подпіс за яго.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка накіраваў заяву начальніку ГУУС Мінгарвыканкама па факце жорсткага, бесчалавечнага, прыніжаючага годнасць абыходжання з арыштаванымі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
- Катэгорыя: Вясна
Актывісту "Народнай Грамады" Валянціну Троцкаму прысудзілі новыя 15 сутак арышту за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" (арт. 23.34 КаАП). Судзілі Троцкага праз Skype-канферэнцыю ў судзе Фрунзенскага раёна, бо зараз ён адбывае іншыя 15 сутак арышту.
- Катэгорыя: Вясна
Каардынатарка ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Мінску Вольга Паўлава распавяла, што пры зборы подпісаў на пікетах яны сутыкнуліся з тым, што ў людзей з інваліднасцю, якія фізічна не могуць патрапіць на пікеты, па сутнасці, адсутнічае магчымасць пакінуць свой подпіс за вылучэнне кандыдатаў. Вольга Паўлава звярнулася ў Цэнтрвыбаркам за тлумачэннямі, ці можа сваяк або іншая асоба па даверанасці ад выбаршчыка з інваліднасцю пакінуць свой подпіс за яго.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё Свабода, 16 чэрвеня старшыня руху "За свабоду" і патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Юры Губарэвіч разам з сябрамі сваёй ініцыятыўнай групы прыехаў на радзіму Аляксандра Лукашэнкі з выбарчым пікетам. Сабраць подпісы, аднак, у Губарэвіча не атрымалася.
- Катэгорыя: Вясна
Адзін з працаўнікоў ААТ “Отар” Дзмітрый (імя змененае – заўв.) зняў відэа, як у працоўны час на прадпрыемстве збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнка. На відэа бачна, як дзве жанчыны запаўняюць падпісныя лісты, часам без пашпарту грамадзянаў, а наўпрост запытваючыся дадзеныя.
- Катэгорыя: Вясна
Блогера, аўтара каналаў "Народны рэпарцёр" і "Youtube-дэпутаты" Сяргея Пятрухіна затрымалі днём 16 чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска 16 чэрвеня адбыліся судовые разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да Юліі Барсуковай і Яраслава Кійко. Іх абодвух вінавацілі па ч. 3 арт. 23.34 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі або ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Суддзя Сняжана Кіндзеева адправіла справу супраць Юліі Барсуковай на дапрацоўку, так як ў матэрыялах адсутнічалі пратаколы апытання сведкаў і дыск з відэазапісам. Сведкі таксама не з'явіліся ў суд.
- Катэгорыя: Вясна
Раённыя тэрытарыяльныя камісіі на Гарадзеншчыне адхіляюць заявы назіральнікаў кампаніі "Правабаронцы за свабодныя выбары" на права прысутнічаць і назіраць за сапраўднасцю здадзеных подпісаў. Характэрна, што адмовы прысутнічаць пры праверцы сапраўднасці подпісаў незалежныя назіральнікі Віктар Сазонаў і Святлана Рудкоўская атрымалі з розных камісій - Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў, але напісаныя яны нібыта "пад капірку". Рознымі з'яўляюцца толькі подпісы старшыняў гэтых камісій.
- Катэгорыя: Вясна
Патэнцыйная кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская 16 чэрвеня прыслала "Радыё Свабодзе" відэазварот, у якім заявіла аб пагрозах, якія ёй паступаюць у сувязі з удзелам у выбарах, піша "Радыё Свабода". «Я знаходжуся ў Гомелі, я прыехала сюды, каб пачаць здаваць подпісы, сабраных у маю падтрымку, і на парозе адной з адміністрацыяў мне паступіў званок з пагрозамі на мой адрас і на адрас маіх дзяцей з умовай таго, што я не павінна працягваць гэтую паездку, — кажа яна. — Перада мною стаіць выбар: дзеці ці далейшая барацьба, думаю, мой выбар будзе відавочны. Прашу вас з разуменьнем паставіцца да любога майго рашэньня. Хачу сказаць, што калі б Сяргей быў на волі, ён бы сказаў вам не здавацца».