На праваабаронцу "Вясны" Алену Маслюкову 11 чэрвеня супрацоўнікі светлагорскага РАУС склалі пратакол па ч. 1 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) нібы за ўдзел 31 траўня ў пікетаванні. Пратакол на яе склаў маёр міліцыі Аляксандр Пераведзенцаў. У пратаколе пазначана, што Алена Маслюкова "ажыццяўляла пікетаванне,прысутнічая ў групе грамадзян з дэманстрацыяй асабіста вырабленым Ахрамчуком транспаранта "Свабоду Сяргею Ціханоўскаму".

alena_maslukova_spring96_7.jpg
Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org

Праваабаронца Алена Маслюкова з'яўляецца доўгатэрміновай назіральніцай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". На выбарчых пікетах па збору подпісаў яна ажыццяўляе свае функцыі па назіранню. Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч заяўляе, што адміністрацыйны працэс у дачыненні да Алены Маслюковай расцэньваецца як перашкода ў ажыццяўленні ёй легітымнай дзейнасці як назіральніцы.

"З боку кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" мы выказваем рашучы пратэст супраць пераследу Алены Маслюковай і патрабуем неадкладна спыніць адміністрацыйны працэс, які быў распачаты ў дачыненні да яе", – адзначае Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, гэта не першы факт пераследу праваабаронцы "Вясны" Алена Маслюковай з-за яе экалагічнай і праваабарончай дзейнасці. Гэта выклікала негатыўную рэакцыю міжнародных праваабарончых арганізацый:

Абсерваторыя патрабуе адмены штрафаў светлагорскім актывістам

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрства FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), атрымала дадатковую інфармацыю і у дапаўненне да папярэдняга звароту просіць вас тэрмінова ўмяшацца ў наступную сітуацыю ў Беларусі. 

Абсерваторыя рашуча асуджае пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), заклікае спыніць пераслед супраць экалагічнай актывісткі і праваабаронцы ПЦ “Вясна” Алены Маслюковай, і “рашуча асуджае” ператрус у яе кватэры і незаконную канфіскацыю абсталявання ў кантэксце рэпрэсій супраць экалагічнага руху ў Светлагорску.

Праваабаронца паведаміла, што ў Светлагорску складаюць пратаколы на тых, хто на пікеце каля ГЦ “Бярозка” 31 траўня трымаў плакат з надпісам “Свабоду Сяргею Ціханоўскаму”. Так, пратакол па арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) складзены на актывіста Сяргея Біствіцкага, а таксама два пратаколы на Віктара Ахрамчука. У РАУС выклікаюць Вадзіма Паветку.

За месяц – больш за 1000 сутак арыштаў і сотня непад'ёмных штрафаў. Наперадзе новыя суды

Па дадзеных, якімі Праваабарончы цэнтр “Вясна” валодае па стане на 10 чэрвеня, у Беларусі ў перыяд з 6 траўня 90 чалавек атрымалі агулам 1093 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 102 чалавекі атрымалі штрафы агульным памерам каля 86000 рублёў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: На Алену Маслюкову складзены пратакол. Праваабаронцы патрабуюць спыніць яе пераслед Дапоўнена